№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Знойдзены невядомы рукапіс Ханса Крысціяна Андэрсэна

22 траўня 2015

Знойдзены невядомы рукапіс Ханса Крысціяна Андэрсэна

Твор дацкага казачніка Ханса Крысціяна Андэрсэна, датаваны 1861 годам, знойдзены ў замку Кнуценборг на востраве на поўдні Даніі.

Першы чарнавік казкі "Псіхея" з выпраўленнямі і дадаваннямі аўтара, якому на той момант споўнілася 56 гадоў, быў знойдзены цяперашнім уладальнікам Кнуценборга  Крыстаферам Кнутам, калі ён заняўся прывядзеннем у парадак архіваў свайго бацькі Адама Вільгельма Кнута, які памёр у 2013 годзе.

Адзін з найбуйнейшых экспертаў па жыцці і творчасці пісьменніка з Музея Андэрсэна ў Одэнсэ Эйнар Стыг Аскгор назваў знаходку "сенсацыйнай".

Іншы спецыяліст, Ёханэс Нерэгар Франдсэн, падкрэсліў, што знойдзены аўтограф — "неад'емная частка дацкага і сусветнага культурнага здабытку". Унесеныя ў тэкст рукой аўтара папраўкі ператвараюць яго ў асабліва каштоўную знаходку, адзначыў ён.

Аскгор растлумачыў, што Андэрсэн падтрымліваў кантакты з сям'ёй Кнута і, імаверна, падараваў ёй рукапіс. Аднак якім чынам ён апынуўся ў замку, застаецца невядомым — сведчанняў знаходжання казачніка ў Кнуценборгу няма.

Паводле экспертаў, законным уладальнікам рукапісу цяпер з'яўляецца Крыстафер Кнут, які сказаў, што пакуль не ведае, як распарадзіцца ім далей.

Апошняе адкрыццё, звязанае з творчасцю вялікага дацкага казачніка, было зробленае ў 2012 годзе. Тады гісторык-аматар выпадкова знайшоў у Нацыянальных архівах Даніі першую казку Андэрсэна "Сальная свечка" (1822—1826 гг.).

паводле bel.sputnik.by

Чытайце таксама

1232