№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Валянцін Акудовіч

Нар. у 1950

Валянцін Акудовіч

Філосаф і літаратар. Нарадзіўся ў 1950 годзе ў Свіслачы. Скончыў Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага пры СП СССР у Маскве (1980), спецыяльнасць — літаратар. У 1991—1999 працаваў у штотыднёвіку “Культура”. Затым (1999—2000) быў рэдактарам аддзела філасофіі і замежнай літаратуры часопіса “Крыніца” і нейкі час — штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва”. Намеснік галоўнага рэдактара філасофскага часопіса “Фрагмэнты”, выкладае ў Беларускім калегіюме (з 2001 — куратар аддзялення філасофіі і літаратуры). Рэдактар філасофскага часопіса “Перекрёстки” (2004—2007) і куратар літаратурна-філасофскага часопіса “Паміж”.

Аўтар філасофскіх і літаратурна-мастацкіх кніг “Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека” (1998), “Разбурыць Парыж” (2004), “Дыялогі з Богам” (2006), “Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці” (2007), “Кніга пра нішто” (2012). Асобныя тэксты друкаваліся ў ЗША, Польшчы, Расіі, Чэхіі, Македоніі, Сербіі, Украіне, Літве. Кніга “Дыялогі з Богам” перакладзеная на польскую мову (2008).

 

Чытайце таксама

Бранка Чопіч

Бранка Чопіч

Адзін з самых вядомых югаслаўскіх празаікаў пасляваеннага пакалення

Уладзімір Караткевіч

Уладзімір Караткевіч

Беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, кінасцэнарыст

Марыю ды Са-Карнэйру

Марыю ды Са-Карнэйру

Партугальскі паэт і празаік, адзін з заснавальнікаў новай, мадэрнісцкай, літаратуры ў Партугаліі, яскравы прадстаўнік пакалення “Арфея”

Оскар Мілаш

Оскар Мілаш

Французскі паэт і літоўскі дыпламат, дзядзька Чэслава Мілаша

2272