№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Вольга Бабкова (Вольга Бабкова)

Нар. у 1961

Вольга Бабкова
Нарадзілася ў Мінску напрыканцы зімы. Па адукацыі — гісторык, па прафесіі — архівіст. Літаратар. Сябра ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Чацвёрты год працуе кіраўніком літаратурна-драматургічнай часткі Купалаўскага тэатра і архівістам Нацыянальнага гістарычнага архіва. Напісала некалькі апавяданняў, кнігу эсэ па гісторыі штодзённасці ВКЛ "...І цуды, і страхі", а таксама шэраг навуковых і навукова-папулярных артыкулаў і эсэ. У 2010 годзе атрымала літаратурную прэмію імя Францішка Багушэвіча. Займаецца таксама даследаваннем і выданнем тэстаментаў беларускай шляхты XVI—XVIII стст. Ведае, што нічога не ведае, але шмат што адчувае.

Творы

Чытайце таксама

Анастасія Афанасьева

Анастасія Афанасьева

Украінская рускамоўная паэтка. Таксама перакладае з украінскай

Марыя Французская

Марыя Французская

Марыя Французская – паэтка, якая, як мяркуецца, нарадзілася ў Францыі ў канцы ХІІ ст

Тадэвуш Ружэвіч

Тадэвуш Ружэвіч

Польскі паэт, празаік, драматург і перакладчык.

Марына Цвятаева

Марына Цвятаева

Марына Цвятаева – руская паэтка, празаік, перакладчыца – нарадзілася 8 кастрычніка 1892 году ў Маскве ў сям’і прафесара Маскоўскага ўніверсітэта, вядомага філолага і ўсходазнаўцы Івана Цвятаева

2332