№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Хінемаана Бэйкер (Hinemoana Baker)

нар. 1968

Хінемаана Бэйкер

Паэтка і музыка з Новай Зеландыі. Нарадзілася ў горадзе Крыстчэрч, жыла ў гарадах Факатанэ і Нэльсан. У 2002 годзе атрымала ступень магістра па творчым пісьме ва Універсітэце каралевы Вікторыі ў Велінгтане.

Хінемаана мае змяшанае паходжанне: яе бацька — напалову маоры, таксама яна мае ангельскія і баварскія карані. Яна вывучыла мову маоры ў сталым веку, працавала як настаўніца і папулярызатарка гэтай мовы. Працавала таксама гандлёвай прадстаўніцай, радыёжурналісткай, прадусаркай.

Аўтарка трох кніг паэзіі: "Голка" (mātuhi | needle, 2004), “Косткі” (koiwi koiwi | bone bone, 2010), “Вусны” (waha | mouth, 2014). Два яе вершы былі прызнаныя вершамі году ў Новай Зеландыі (2004, 2006).

Хінемаана выступае на радзіме і як музыка ў складзе трыё “Таніфа” — поп-фолк гурта, асаблівасць якога — ігра на самаробных інструментах з паўторна выкарыстаных рэчаў.

У Новай Зеландыі жыве на Капіці Кост, але ў 2015 — 2016 годзе знаходзіцца на творчай стыпендыі ў Берліне (Германія).

Піша па-ангельску і на маоры.

Фота Роберта Кроса, http://www.hinemoana.co.nz/

Чытайце таксама

Эмілі Бронтэ

Эмілі Бронтэ

Ангельская паэтка, празаік. У яе гонар названы кратар на Меркурыі

Ян Мілчак

Ян Мілчак

Славацкі аўтар апавяданняў, радыё і тэатральных п'ес, а таксама казак

Жоржы ды Сэна

Жоржы ды Сэна

Партугальскі празаік, паэт, драматург, крытык, эсэіст, перакладчык

Таня Малярчук

Таня Малярчук

Украінская пісьменніца. Паводле ўласнага прызнання, “ці то кабета, ці то празаік”

1385