№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Лаянэл Джонсан (Lionel Johnson)

1867—1902

Лаянэл Джонсан

Ангельскі паэт, эсэіст і літаратурны крытык.

Нарадзіўся 15 сакавіка 1867, вучыўся ва Ўінчэстэрскім каледжы, а потым у Нью-Каледжы Оксфарда, які скончыў у 1890 годзе. У 1891 годзе прыняў каталіцтва. Вёў у Лондане самотнае жыццё, поўнае барацьбы з алкагалізмам і падаўлення сваёй гомасэксуальнасці.

Памёр 4 кастрычніка 1902 ад удару пасля падзення на вуліцы. Пры жыцці Джонсана выйшлі яго кнігі “Творчасць Томаса Хардзі” (The Art of Thomas Hardy, 1894), “Вершы” (Poems, 1895), “Ірландыя і іншыя вершы” (Ireland and Other Poems, 1897). Быў адным з сябраў Клуба рыфмароў.

Чытайце таксама

Людвіг Бехштайн

Людвіг Бехштайн

Нямецкі пісьменнік і складальнік зборнікаў народных казак

Ален Гінзберг

Ален Гінзберг

Культавы амерыканскі паэт, адзін з лідараў біт-пакалення, аўтар паэмы "Сковыт"

Густаў Майрынк

Густаў Майрынк

Аўстрыйскі празаік, драматург перакладчык, прадстаўнік “Пражскай школы”

Браты Грымы

Браты Грымы

Якаб Грым (1785—1863) і Вільгельм Грым (1786—1859) — нямецкія лінгвісты, даследчыкі нямецкай народнай культуры, збіральнікі фальклору.

1476