№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Томас Стэрнз Эліят (Thomas Stearns Eliot)

1888—1965

Томас Стэрнз Эліят

Амерыканска-ангельскі паэт, драматург і літаратурны крытык, прадстаўнік мадэрнізму ў паэзіі. Лічыцца адным з найвялікшых паэтаў XX ст.

Нарадзіўся 26 верасня 1888 у горадзе Сэнт-Луіс, ЗША. У Вялікабрытаніі з 1917. Першую сусветную вайну ўспрыняў як банкруцтва цывілізацыі і крах усяго ліберальна-гуманістычнага светаўспрымання, што адлюстравалася ў яго паэме “Бясплодная зямля” (1922) з яе выключнай ідэйна-мастацкай складанасцю (сплаў трагедыйнасці, лірызму, парадыйнай і міфалагічнай вобразнасці). Трагічнаму адчуванню бессэнсоўнасці, спустошанасці, эстэтычнага выраджэння ў сучасным жыцці (паэма “Пустыя людзі”, 1925) супрацьпастаўляў пошук духоўных пачаткаў у рэлігіі (мадэрнізаванае хрысціянства), а таксама ў культурных і мастацкіх традыцыях дарэнесансавай эпохі (кніга эсэ “Святы лес”, 1921; паэтычная сюіта “Попельная серада”, драма ў вершах “Смерць у саборы”, 1935, і інш.). Выступаў за “дэперсаналізацыю” паэтычнага акта, у абарону мастацкай традыцыі і класікі як вечнага эталона. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1948).

Памёр 4 студзеня 1965 году ў Лондане.

Пераклад паэмы “Пустыя людзі” на беларускую мову зрабіў Віктар Валынскі (“Далягляды”, 1985), “Попельнай серады” — Алесь Разанаў (“Крыніца”, №9 (24), 1996).

Чытайце таксама

Павал Орсаг Гвездаслаў

Павал Орсаг Гвездаслаў

Славацкі паэт, драматург, перакладчык, грамадскі дзеяч. Класік славацкай літаратуры

Аксана Драгаманава

Аксана Драгаманава

Украінская эмігранцкая пісьменіца, карыталася псеўданімам Аксана Гард

Ян Балабан

Ян Балабан

Чэшскі пісьменнік, перакладчык, эсэіст. Перакладаў Лаўкрафта

Таня Малярчук

Таня Малярчук

Украінская пісьменніца. Паводле ўласнага прызнання, “ці то кабета, ці то празаік”

1463