№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Браты Грымы (Brüder Grimm)

Браты Грымы

Якаб Грым (1785—1863) і Вільгельм Грым (1786—1859) — нямецкія лінгвісты, даследчыкі нямецкай народнай культуры, збіральнікі фальклору. Атрымалі юрыдычную адукацыю ў Марбургу. Прафесары Гётынгенскага ўніверсітэта, адкуль былі звольненыя ў 1837 годзе за адмову даваць прысягу гановерскаму каралю, які парушыў канстытуцыю. Працавалі таксама ў Касэлі і Берліне. З 1841 году — прафесары і акадэмікі Прускай акадэміі навук.

Выдалі некалькі зборнікаў пад назвай “Казкі братоў Грымаў” (першы выйшаў у 1812 пад назвай Kinder- und Hausmärchen), якія пазней зрабіліся знакамітымі ва ўсім свеце. Імі апублікаваныя таксама менш вядомыя, але не менш важныя для вывучэння сярэднявечнай культуры “Нямецкія паданні” (Deutsche Sagen). Браты Грымы былі перакананымі прыхільнікамі дакладнага запісу казак і паданняў, бо лічылі, што толькі так можна захаваць іх своеасаблівасць і адметнасць вуснага аповеду. Заснавальнікі міфалагічнай школы ў фалькларыстыцы, даследчыкі сярэднявечных нямецкіх тэкстаў. Пачалі ствараць першы слоўнік нямецкай мовы. Разам з Карлам Лахманам і Георгам Фрыдрыхам Бенеке лічацца заснавальнікамі германскай філалогіі і германістыкі.

Чытайце таксама

Роберт Вальзэр

Роберт Вальзэр

Швейцарскі паэт і празаік, пісаў на нямецкай мове. Асаблівай увагі заслугоўвае яго біяграфія

Рышард Крыніцкі

Рышард Крыніцкі

Польскі паэт, перакладчык і выдавец, прадстаўнік літаратурнай групы “Новая хваля” (Nowa Fala)

Наля Маркава

Наля Маркава

Беларуская паэтка

Адам Міцкевіч

Адам Міцкевіч

Класік польскай літаратуры беларускага паходжання

1290