№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Наталля Гардзіенка

нар. у 1977

Наталля Гардзіенка

Гісторык, кандыдат гістарычных навук, аўтарка навуковых кніг. Нарадзілася ў Мінску ў сям’і вайскоўца, вучылася ў школах Мінска, Саны (Емен) і Ліды. Скончыла ліцэй БДУ, а таксама гістарычны факультэт БДУ. У 1999 годзе паступіла ў аспірантуру БДУ, якую скончыла, абараніўшы кандыдацкую дысертацыю на тэму “Становішча жанчыны-шляхцянкі ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVIII ст.”. Па сканчэнні аспірантуры працавала ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі, дацэнтам кафедры ў Інстытуце парламентарызму і прадпрымальніцтва. З 2014 года працуе ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва з беларускімі замежнымі фондамі.

Наталля Гардзіенка спецыялізуецца на даследаванні гісторыі эміграцыі, займаецца ёй з 2002 году. Аўтарка кніг “Беларусы ў Аўстраліі: Да гісторыі дыяспары” (Мінск, 2004), “Беларусы ў Вялікабрытаніі” (Мінск, 2010), “Рада БНР: Падзеі. Дакументы. Асобы” (сумесна з Лявонам Юрэвічам, Мінск, 2013) і іншых. Адказная рэдактарка альманаха “Запісы Беларускага інстытута навукі і мастацтва”.

Чытайце таксама

Артур Сайманз

Артур Сайманз

Ангельскі паэт-сімваліст, выдавец, драматург, эсэіст, перакладчык і літаратурны крытык.

Аксана Забужка

Аксана Забужка

Украінская паэтка, пісьменніца, літаратуразнавец, публіцыст

О. Генры

О. Генры

Амерыканскі пісьменнік, празаік, аўтар папулярных навэлаў, гумарэсак

Антоніё Табукі

Антоніё Табукі

Аўтар раманаў, апавяданняў, нарысаў, тэатральных сцэнараў, куратар італьянскага выдання твораў Фэрнанду Пэсоа.

1353