№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Чарлз Кослі (Charles Causley)

1917—2003

Чарлз Кослі

Брытанскі корнскі паэт і празаік, вядомы найперш дзякуючы простым апавяданням і вершам, у якіх часта выкарыстоўваюцца сюжэты з фальклору і многія з якіх звязаныя з Корнуэлам. Нарадзіўся 24 жніўня 1917, а ў 1924 годзе ад наступстваў раненняў, атрыманых падчас Першай сусветнай вайны, памёр яго бацька. У 15 гадоў Кослі быў вымушаны пакінуць школу і ісці зарабляць грошы. Падчас Другой сусветнай вайны служыў у Каралеўскім флоце шыфравальнікам і пасля апісаў свой досвед у кнізе кароткіх апавяданняў. У 1951 годзе выдаў першы зборнік вершаў “Бывай, Эгі Ўэстан” (Farewell, Aggie Weston). Пасля першага зборніка выдаваўся часта і шмат, працаваў школьным настаўнікам. Сябраваў з Зігфрыдам Сасунам і Тэдам Х’юзам. Быў даволі папулярны ў Брытаніі і асабліва на радзіме, у Корнуэле.

Памёр 4 лістапада 2003.

Чытайце таксама

Зінаіда Бандарына

Зінаіда Бандарына

Беларуская паэтка.

Рэй Бэроа

Рэй Бэроа

Дамінікана-амерыканскі паэт і крытык, лаўрэат прэміі Парыжскай акадэміі мастацтваў і навук

Ян Балабан

Ян Балабан

Чэшскі пісьменнік, перакладчык, эсэіст. Перакладаў Лаўкрафта

Ян Якаб Слаўэрхоф

Ян Якаб Слаўэрхоф

Ян Якаб Слаўэрхоф (зрэдку падпісваўся Джон Равэнсвуд, John Ravenswood) – паэт, празаік, перакладчык, карабельны доктар, адзін з найбуйнейшых пісьменнікаў Нідэрландаў ХХ ст

1431