№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Ілля Камінскі (Ilya Kaminsky)

Нар. 1977

Ілля Камінскі

Амерыканскі паэт, літаратурны крытык, перакладчык.

Нарадзіўся ў Адэсе (цяпер Украіна) у савецкай габрэйскай сям’і. Ва ўзросце чатырох гадоў амаль цалкам страціў слых праз памылку дактароў. Ілля пачаў пісаць паэзію па-руску яшчэ падлеткам у Адэсе. У 1993 годзе ягоная сям’я атрымала палітычны прытулак у ЗША. Пасля смерці бацькі ў 1994 годзе Ілля пачаў пісаць вершы па-ангельску.

Камінскі вывучаў паліталогію ў Джорджтаўнскім універсітэце, а таксама юрыспрудэнцыю ў Каліфарнійскім ўніверсітэце. Ён працаваў у Нацыянальным іміграцыйным прававым цэнтры, а таксама ў бясплатнай юрыдычнай кансультацыі, дапамагаючы бедным і бяздомным вырашаць іх прававыя праблемы. Працаваў выкладчыкам паэзіі і крэатыўнага пісьма ў Дзяржаўным універсітэце Сан-Дыега. Быў галоўным рэдактарам часопіса Poetry International, а таксама дырэктарам Harriet Monroe Poetry Institute.

Першы англамоўны паэтычны зборнік Іллі Камінскага “Танцы ў Адэсе” (Dancing in Odessa) выйшаў у 2004 годзе і прынёс яму шматлікія літаратурныя прэміі і вядомасць. Часопіс ForeWord назваў гэты зборнік кнігай 2015 году ў галіне паэзіі.

Яго вершы перакладаліся на многія замежныя мовы, а асобныя кнігі выходзілі ў Турцыі, Нідэрландах, Францыі, Расіі, Кітаі і іншых краінах. На 2019 год запланаваны выхад новай паэтычнай кнігі Іллі Камінскага “Рэспубліка глухіх” (Deaf Republic) у выдавецтве Graywolf Press.

Ілля Камінскі выдаў вялікую колькасць літаратурных анталогій, самая ўплывовая з іх -- The Ecco Anthology of International Poetry.

З Сан-Дыега ён пераехаў у Атланту, дзе будзе працаваць дырэктарам паэтычнай праграмы ў Georgia Institute of Technology.


Чытайце таксама

Мэцью Грэгары Льюіс

Мэцью Грэгары Льюіс

Ангельскі раманіст і драматург, стаў знакамітым дзякуючы раману “Манах”, напісанаму ў 19 гадоў

Генрых Кіршбаўм

Генрых Кіршбаўм

Паэт, літаратуразнаўца.

Гейр Гуліксэн

Гейр Гуліксэн

Нарвежскі паэт, раманіст, эсэіст, драматург, дзіцячы пісьменнік, выдавец.

Роберт Энтан Ўілсан

Роберт Энтан Ўілсан

Амерыканскі раманіст, эсэіст, філосаф, псіхолаг, анархіст

934