№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Іда Ліндэ (Іda Lіnde)

Нар. у 1980

Іда Ліндэ

Шведская пісьменніца і перакладчыца. Нарадзілася ў горадзе Умеа. Цяпер жыве ў Стакгольме і выкладае пісьменніцкае майстэрства ў найстарэйшай у Швецыі пісьменніцкай школе на востраве Біскупс-Арно.

Іда Ліндэ дэбютавала ў 2006 годзе зборнікам вершаў прозай "Споведзь дзяўчыны-машыны". Сярод найбольш вядомых празаічных твораў пісьменніцы — аповесць "Калі я забуду цябе, я стану кімсьці іншым" (2009) і раманы "Прызнанне ў каханні" (2011) і "Паехаць на поўнач, каб памерці" (2014). Апошні твор прынёс аўтарцы дзве прэстыжныя літаратурныя прэміі: Aftonbladets lіtteraturprіs (2014) і Norrlands lіtteraturprіs (2015). 

У сакавіку 2018 году выйшаў новы раман Іды Ліндэ "Мама забойцы". Твор ужо атрымаў шэраг вельмі пазітыўных водгукаў ад найбуйнейшых перыядычных выданняў Швецыі і першых чытачоў.

Fotograf: Sara Mac Key 2017

Чытайце таксама

Гіём Апалінэр

Гіём Апалінэр

Французскі паэт, празаік, крытык, наватар пачынальнік сюррэалізму

Мікола Зэраў

Мікола Зэраў

Украінскі літаратуразнаўца, паэт, майстра санэтаў, перакладчык на ўкраінскую і рускую

Лешак Энгелькінг

Лешак Энгелькінг

Польскі паэт, перакладчык, мастацтвазнаўца, літаратурны крытык

Генрых Кіршбаўм

Генрых Кіршбаўм

Паэт, літаратуразнаўца.

1800