№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Наля Маркава (Наля Маркава)

(1906 — 1994)

Наля Маркава

Наля (Анастасія) Маркава (у замужжы Хмара) нарадзілася 25 снежня 1906 г. у вёсцы Хатоўня Быхаўскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыла Магілёўскі педтэхнікум (1927). У 1925—1928 гг. была сяброўкай Магілёўскай філіі “Маладняка”, удзельнічала ў працы І з’езда гэтай арганізацыі. У 1929 г. пераехала да мужа ў Ленінград, дзе скончыла Ленінградскі педінстытут (1934). Працавала загадчыцай піянерскага клуба, выхавацелькай дзіцячага садка, дырэктарам школ, выкладчыцай рускай мовы і літаратуры. З 1962 г. — на пенсіі. Узнагароджаная медалямі.

Першы надрукаваны верш Н. Маркавай “У вёску” з’явіўся ў 1925 г. у газеце “Магілёўскі селянін”. Друкавалася таксама ў часопісах “Маладняк”, “Чырвоны Сейбіт”, “Полымя”, газетах “Савецкая Беларусь”, “Чырвоная змена”, літаратурных зборніках “Дняпроўскія ўсплёскі” і “Ранне”. У часы маладосці Наля Маркава сябравала з вядомым паэтам Уладзімірам Дубоўкам, які прысвяціў ёй свой зборнік вершаў “Наля” (1927).

Чытайце таксама

Франсуа Рабле

Франсуа Рабле

Французскі пісьменнік-сатырык, заклаў асновы сучаснай еўрапейскай літаратуры

Корнэль Фёльдвары

Корнэль Фёльдвары

Народжаны ў няправільны час (13 лютага 1932) у няправільнай сям’і, з самага пачатку сваёй творчасці выпрацаваў разумную сістэму псеўданімаў

Стыг Дагерман

Стыг Дагерман

Шведскі празаік, драматург і журналіст, адзін з галоўных прадстаўнікоў шведскага “пакалення 40-х”

Ежы Шаняўcкі

Ежы Шаняўcкі

Польскі драматург і фельетаніст, сябра Польскай акадэміі літаратуры

1991