№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Цыпрыян Каміль Норвід (Cyprian Kamil Norwid)

1821–1883

Цыпрыян Каміль Норвід
Польскі паэт, драматург, празаік, жывапісец, эсэіст, скульптар і філосаф. Большую частку жыцця пражыў за мяжой: у Венецыі, Фларэнцыі, Рыме, Берліне, Парыжы, Лондане, Нью-Ёрку і іншых гарадах. Пры жыцці была апублікаваная малая частка яго паэзіі і прозы (шмат са спадчыны страчана).

Сярод яго найлепшых твораў — паэтычны цыкл “Vade mecum” (1865–1866), філасофская паэма “A Dorio ad Phrygium” (1871), трагедыі “За кулісамі” (1865–1866), “Клеапатра і Цэзар” (Kleopatra i Cezar, 1870–1872), “Пярсцёнак велікасвецкай дамы” (Pierścień Wielkiej Damy, czyli Ex-machina Durejko, 1872) і іншыя.

Пры жыцці была апублікаваная нязначная частка яго паэзіі і прозы. Прызнанне Норвід атрымаў пасмяротна, галоўным чынам пасля таго, як польскі крытык Зянон Пшасмыцкі “адкрыў” яго ў 1904 годзе, друкуючы творы і артыкулы пра творчасць Норвіда.

Норвід лічыцца адным з найбуйнейшых польскіх паэтаў ХІХ ст. разам з Міцкевічам і Славацкім.

Чытайце таксама

Манула Каліцка

Манула Каліцка

Польская пісьменніца і журналістка. Сапраўднае імя — Марыя Магдалена Каліцка.

Ян Бжэхва

Ян Бжэхва

Польскі паэт габрэйскага паходжання, аўтар вершаў і казак для дзяцей, перакладчык.

Густаў Майрынк

Густаў Майрынк

Аўстрыйскі празаік, драматург перакладчык, прадстаўнік “Пражскай школы”

Анджэй Стасюк

Анджэй Стасюк

Польскі празаік, паэт, драматург.

859