№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Тадэвуш Ружэвіч (Tadeusz Różewicz)

1921 — 2014

Тадэвуш Ружэвіч

Польскі паэт, празаік, драматург і перакладчык.

Нарадзіўся 9 кастрычніка 1921 у мястэчку Радомска непадалёк ад Лодзі ў сям’і Уладыслава і Стэфаніі Ружэвічаў. Маці паэта (дзявочае прозвішча — Гельбард) была навернутай у каталіцтва габрэйкай. Бацька-паляк служыў судовым пісарам. Тадэвуш быў другім сынам у сям’і. Старэйшы брат паэта, Януш, зрабіўся паэтам, а малодшы, Станіслаў, — кінарэжысёрам і сцэнарыстам.

Першыя вершы Тадэвуша былі надрукаваныя ў 1938 годзе. У часы Другой сусветнай вайны разам з братам Янушам паэт браў удзел у партызанскім руху ў складзе Арміі Краёвай, за гэта брат быў забіты гестапа ў 1944 годзе. У той жа год падпольна выйшла першая паэтычная кніга Ружэвіча “Лясное рэха” (Echa leśne).

Па заканчэнні вайны Тадэвуш паступае ў Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве, дзе вывучае гісторыю мастацтваў, але навучання не заканчвае. У 1945—1946 ён рэзка адыходзіць “ад сябе ўчарашняга”, ад усіх палітычных ілюзій, звязаных з даваеннай Польшчай. Досвед Другой сусветнай вайны пакідае глыбокі след у яго творах як тэма крызісу камунікацыі.

У 1947 годзе з’яўляецца паэтычны зборнік “Неспакой” (Niepokój), у які ўключаны верш “Ацалелы” (Ocalony).

У 1960 годзе Тадэвуш Ружэвіч дэбютуе як драматург з п’есай “Картатэка”, на гэты момант ён ужо шырокавядомы паэт, аўтар дванаццаці вершаваных зборнікаў.

У сувязі з літаратурнай дзейнасцю ў 1968 годзе паэт і драматург перабіраецца ва Уроцлаў, дзе пражыве да самай смерці.

Тадэвуш Ружэвіч — аўтар больш чым пяцідзесяці кніг паэзіі і прозы, амаль дваццаці п’есаў, лаўрэат шматлікіх польскіх і міжнародных прэміяў у галіне літаратуры і культуры.

У 2003 годзе ў Польшчы пачаў выходзіць шматтомны збор твораў Ружэвіча.

Памёр паэт і драматург 24 красавіка 2014 ва Уроцлаве.

Чытайце таксама

Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі

Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі

Леапольда Лугонэс

Леапольда Лугонэс

Аргентынскі паэт, пісьменнік, журналіст. Прадстаўнік мадэрнізму

Фланэры О'Конар

Фланэры О'Конар

Амерыканская пісьменніца, эсэістка.

Жан Жыраду

Жан Жыраду

Французскі празаік, драматург і дыпламат, знакаміты стылістычнай вытанчанасцю і паэтычнай фантазіяй

843