Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейБеларускі паэт і перакладчык, прадстаўнік урбаністычнай плыні ў беларускай паэзіі 1920—1930 гг.
Беларускі паэт, эсэіст, перакладчык, намінант на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры
Украінскі драматург, журналіст, педагог, грамадскі дзеяч, рэжысёр
Польская пісьменніца і журналістка. Сапраўднае імя — Марыя Магдалена Каліцка.