№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Эн Сэкстан (Anne Sexton)

1928-1974

Эн Сэкстан

Амерыканская паэтка, уладальніца Пулітцэраўскай прэміі.

Эн Грэй Харві нарадзілася ў горадзе Ньютан, штат Масачусэтс. Амаль усё дзяцінства правяла ў Бостане, навучалася ў школе-пансіёне Роджэрс-Хол у горадзе Лоўэл, а затым цягам году — у Школе Гарланд. Некаторыя час Эн супрацоўнічала з бостанскім мадэльным агенцтвам  Hart Agency. Яна выйшла замуж у 1948 годзе за Альфрэда Мюлера Сэкстана, з якім была ў шлюбе да 1973 году. У іх было дзве дачкі: Лінда Грэй і Джойс Лэд.

Большую частку свайго жыцця Эн Сэкстан пакутавала на псіхічны разлад. Першы прыступ здарыўся з ёй у 1954 годзе ў звязку з пасляродавай дэпрэсіяй пасля нараджэння першай дачкі, Сэкстан накіравалі ў нейрапсіхіятрычны шпіталь. Другі прыступ — у 1955, і тады ж яна звярнулася па дапамогу да доктара Марціна Орна, які параіў Эн заняцца паэзіяй.

Яе настаўнікам у першых паэтычных заняткаў быў паэт Джон Холмс. Яе раннія вершы адразу знайшлі водгук у крытыкаў, некаторыя творы друкаваліся ў “Нью-Ёркеры”, “Харперс Мэгэзін” і “Сатэрдэй Рэв’ю”. Крыху пазней Эн Сэкстан вучылася ў Бостанскім ўніверсітэце разам з такімі літаратурнымі знакамітасцямі, як Роберт Лоўэл, Сільвія Плат і Джордж Старбак, а таксама паэткай і крытыкам Максім Кумін, з якой Сэкстан вельмі зблізілася.

У 1960 годзе выйшаў яе першы зборнік паэзіі “У Бедлам і на паўдарогі назад (To Bedlam and Part Way Back), які ў многім быў прысвечаны высілкам аднавіць псіхічнае здароўе. Паэзію Сэкстан прынята адносіць да гэтак званай “спавядальнай паэзіі” (Confessional poetry) разам з з творчасцю Сільві Плат, Робэрта Лоўэла, Джона Бэрымана і Ў. Д. Снодграса. Эн Сэкстан адзначала вялікі ўплыў на сябе верша Снодграса “Іголка сэрца” (Heart’s Needle), у якім паэт апісваў свой досвед раставання з трохгадовай дачкой. Верш сведчыў, што можна пісаць пра асабістае і інтымнае, а гэта было менавіта тым, чаго прагнула сама Эн Сэкстан. Сярод яе пазнейшых кніг — зборнікі паэзіі “Усе мае мілыя” (All my Pretty Ones, 1962), “Жыві ці памры” (Live or Die, 1966), які прынёс ёй Пулітцэраўскую прэмію, “Любоўныя вершы” (Love Poems, 1969), п’еса “Mercy Street” (1969), “Трансфармацыі” (Transformations, 1972). Апошняй яе прыжыццёвай кнігай быў зборнік “Нататнікі смерці” (The Death Notebooks, 1974). Пасмяротна выйшлі яшчэ тры кнігі вершаў паэткі.

Пры жыцці Эн Сэкстан была адной з самых уганараваных аўтарак ЗША: уладальніца Пулітцэраўскай прэміі, сябра Каралеўскага літаратурнага таварыства (Royal Society of Literature) і першая жанчына — сябра Гарвардскага таварыства Phi Beta Kappa.

Памерла Эн Сэкстан 4 кастрычніка 1974 году, здзейсніўшы самагубства. Яшчэ ўдзень яна сустракалася з Максім Кумін, каб абмеркаваць сваю новую кнігу “Жахлівая грэбля да Бога” (The Awful Rowing Toward God), друк якой быў запланаваны на сакавік наступнага году. Вярнуўшыся дахаты, паэтка надзела футра сваёй маці, зняла з сябе ўсе пярсцёнкі, выпіла шклянку гарэлкі і, зачыніўшыся ў гаражы, запусціла матор аўто. Яна атруцілася чадным газам.

Чытайце таксама

Павел Шыдэл

Павел Шыдэл

Польскі паэт, празаік, рэдактар.

Гіём Апалінэр

Гіём Апалінэр

Французскі паэт, празаік, крытык, наватар пачынальнік сюррэалізму

Оскар Ўайлд

Оскар Ўайлд

Оскар Фінгал О’Флаэрці Ўілс Ўайлд — брытанска-ірландскі паэт, празаік, драматург, эсэіст, адзін з самых вядомых пісьменнікаў позневіктарыянскага перыяду, яркая знакамітасць свайго часу

Вільгельм Гаўф

Вільгельм Гаўф

Нямецкі пісьменнік-рамантык, знакаміты сваімі казкамі

1166