№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Бэла Шагал (Bella Chagall)

1889 — 1944

Бэла Шагал

Імя пры нараджэнні — Бася-Рэйза Розэнфельд. Нарадзілася ў Віцебску ў заможнай сям’і артадаксальных габрэяў. Са срэбным медалём скончыла Віцебскую гімназію, вучылася ў Маскоўскім універсітэце на гістарычна-літаратурна-філасофскім факультэце, напісала дзве дысертацыі: “Вызваленне рускіх сялян” і “Дастаеўскі”. У студэнцкія гады вывучала акторскае майстэрства ў студыі Станіслаўскага, супрацоўнічала з газетай “Утро России”.

Летам 1909 г. у Віцебску Бэла пазнаёмілася з мастаком Маркам Шагалам (у той час яго звалі Мойша Сегал). У 1915 г. яны пажаніліся, а ў наступным годзе ў іх нарадзілася дачка Іда. У 1920 г. Бэла разам з мужам і дачкой пераехала ў Маскву, у 1922 г. — у Берлін, потым — у Парыж. У 1941 г. яны апынуліся ў Нью-Ёрку.

Бэла Шагал пераклала на французскую мову аўтабіяграфію мужа “Маё жыццё”, напісала дзве кнігі: “Запаленыя свечкі” і “Першая сустрэча”, якія выйшлі пасля яе смерці з малюнкамі Марка Шагала.

Марк Шагал намаляваў Бэлу на сотнях карцін, прысвяціў ёй многія вершы.

Бэла памерла ад сэпсісу ў амерыканскай бальніцы 2 верасня 1944.

Чытайце таксама

Жорж Санд

Жорж Санд

Французская пісьменніца

Джозэф Конрад

Джозэф Конрад

Ангельскі пісьменнік польскага паходжання, майстар празаічнай стылізацыі

Зінаіда Бандарына

Зінаіда Бандарына

Беларуская паэтка.

Таццяна Нядбай

Таццяна Нядбай

1302