№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Карл Фрудэ Тылер (Carl Frode Tiller)

Нар. у 1970

Карл Фрудэ Тылер

Нарвежскі пісьменнік, гісторык, музыка.

Нарадзіўся ў Намсусе ў губерні Нур-Трондлаг. Вывучаў літаратуру і гісторыю ў Нарвежскім універсітэце натуральных і тэхнічных навук у Тронхейме.

Дэбютаваў раманам “Схіл” (Skråninga, 2001), за які атрымаў прэмію Тар’ея Весаса (Tarjei Vesaas’ debutantpris) і некалькі іншых за найлепшы дэбют, а таксама намінаваўся на найбуйнейшую прэмію Брагі (Brageprisen). Вялікім поспехам карыстаўся і трэці раман пісьменніка “Замыкаючы кола” (Innsirkling, 2007): ён атрымаў Прэмію Асацыяцыі нарвежскіх крытыкаў (Kritikerprisen), Еўрапейскую літаратурную прэмію (EU Prize for Literature, 2009) і намінаваўся на галоўную літаратурную ўзнагароду Скандынавіі — Літаратурную прэмію Паўночнай Рады (Nordisk råds litteraturpris). Раманы пісьменніка перакладзеныя на некалькі моваў.

Як музыка грае ў гурце Kong Ler.

Photo: Aschehoug and Akam1k3

Чытайце таксама

О. Генры

О. Генры

Амерыканскі пісьменнік, празаік, аўтар папулярных навэлаў, гумарэсак

Мікіта Славінскі

Мікіта Славінскі

Аўтар твора "Запіскі доктара Брылеўскага"

Мілан Ракіч

Мілан Ракіч

Сербскі паэт, дыпламат і акадэмік

Аксана Данільчык

Аксана Данільчык

Паэтка, літаратуразнаўца, перакладчыца італьянскай літаратуры на беларускую мову

1325