№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Ярамір Тыплт (Jaromír Typlt)

Нар. 1973

Ярамір Тыплт

Чэшскі паэт, перформер, эсэіст, тэарэтык мастацтва “ар брут”.

 Нарадзіўся ў Новай Пацы. Вывучаў філасофію і багемістыку ў Карлавым універсітэце ў Празе. Дысертацыя была прысвечаная чэшскім паэтам-сюррэалістам. Працаваў у таварыстве дапамогі псіхічна хворым, быў куратарам фотагалерэй і галерэй сучаснага мастацтва. Аўтар шматлікіх зборнікаў сюррэалістычнай паэзіі і прозы. Лаўрэат прэміі Іржы Ортэна для маладых паэтаў (1994). З пачатку 2000-х працуе на стыку літаратуры, перформансу, візуальнага мастацтва і музыкі. Супрацоўнічаў з фатографам Віктарам Копасам, графікам Янам Мержычкам, кампазітарам Міхалам Ратаем. У 2013 выйшла манаграфія Яраміра Тыплта, прысвечаная творчасці чэшскага скульптара-авангардыста Ладыслава Зіўра. Аўтар некалькіх аўдыёкніг і радыёкампазыцый. Вершы перакладаліся на ангельскую, нямецкую, французскую, польскую і іншыя мовы. 

Жыве ў Празе, выступае як перформер і даследуе “ар брут”.

Чытайце таксама

Лена Элтанг

Лена Элтанг

Нарадзілася ў Ленінградзе, скончыла факультэт журналістыкі Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта

Джэк Керуак

Джэк Керуак

Амерыканскі пісьменнік, прадстаўнік Біт-пакалення, аўтар раману "На дарозе"

Эган Бонды

Эган Бонды

Чэшскі пісьменнік і філосаф, адзін з асноўных дзеячаў пражскага андэграўнду

Эдыт Сёдэргран

Эдыт Сёдэргран

Фінска-шведская паэтка Эдыт Ірэнэ Сёдэргран нарадзілася 4 красавіка 1892 году

1318