№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Іда Хегазі Хёер (Ida Hegazi Høyer)

Нар. 1981

Іда Хегазі Хёер

Нарвежская пісьменніца. Мае дацка-егіпецкае паходжанне, вырасла ў Луфутэне і Осла.

Аўтарка раманаў “Пад сусветам” (Under verden, 2012), “Па-за” (Ut, 2013). “Даруй мне” (Unnskyld, 2014), “Аповед пра спусташэнне” (Fortellingen om øde, 2015) і “Гісторыі суцяшэння” (Historier om trøst, 2016).

У 2014 годзе атрымала стыпендыю Б’ёрнсана (Bjørnsonstipendet) ад Асацыяцыі нарвежскіх кнігавыдаўцоў. Лаўрэатка Еўрапейскай літаратурнай прэміі 2015 году (EU Prize for Literature) за раман “Даруй мне”. У тым самым годзе найстарэйшая нарвежская газета Morgenbladet назвала яе найлепшай пісьменніцай ва ўзросце да 35 гадоў.

Photo: Tiden Norsk Forlag and Svein Finneide

Чытайце таксама

Агата Крысці

Агата Крысці

Ангельская аўтарка дэтэктыўнай прозы, яе творы — адны з самых выдаваных за ўсю гісторыю чалавецтва

Роберт Фэргюсан

Роберт Фэргюсан

Шатландскі паэт Роберт Фэргюсан нарадзіўся 5 верасня 1750 году ў сям’і Ўільяма Фэргюсана, бухгалтара банка брытанскай ільняной кампаніі ў Эдынбургу, і яго жонкі Маргарэт і быў адным з трох іх дзяцей, што засталіся ў жывых

Уладзімір Бурыч

Уладзімір Бурыч

Рускі паэт, перакладчык, тэарэтык і прапагандыст верлібра.

Паўліна Скурко

Паўліна Скурко

Гісторык

1478