№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Хмарка (Хмарка )

(1897 — ?)

Хмарка

Хмарка (сапр. Наталля Панамарова, у замужжы Янчанка) нарадзілася ў Мінску ў сям’і службоўца Лібава-Роменскай чыгункі, які меў дваранскае паходжанне. Скончыла агульны курс Мінскай Марыінскай жаночай гімназіі і дадатковы (“словесное отделение”) педагагічны клас (1915), беларускія лектара-інструктарскія і настаўніцкія курсы пры беларускім аддзеле Камасветы (1921), вучылася на этнолага-лінгвістычным аддзяленні педфака БДУ. Працавала ў Народным камісарыяце асветы, рэдакцыі часопіса “Зоркі”, Інстытуце беларускай культуры, Белдзяржвыдавецтве. Літаратурную дзейнасць Н. Панамарова пачала ў 1921 г. Пісала вершы і прозу для дзяцей і дарослых, друкавалася ў часопісах “Зоркі”, “Вольны сцяг”, “Полымя”, альманаху “Адраджэнне”. Аўтарка кнігі “Апавяданне старога вожыка” (1928). 

Чытайце таксама

Гюнхільд Эехаўг

Гюнхільд Эехаўг

Нарвежская пісьменніца, паэтка і выкладчыца.

Марына Цвятаева

Марына Цвятаева

Марына Цвятаева – руская паэтка, празаік, перакладчыца – нарадзілася 8 кастрычніка 1892 году ў Маскве ў сям’і прафесара Маскоўскага ўніверсітэта, вядомага філолага і ўсходазнаўцы Івана Цвятаева

Арына Глінская

Арына Глінская

Беларуская паэтка, мастацтвазнаўца

Багуслаў Радзівіл

Багуслаў Радзівіл

Арыстакрат, адзін з самых багатых магнатаў Вялікага Княства Літоўскага, вядомы грамадска-палітычны дзеяч

1702