№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Ісроэл-Ешуэ Зінгер (ישראל יהושע זינגער)

1893 — 1944

Ісроэл-Ешуэ Зінгер
Пісьменнік, старэйшы брат нобелеўскага лаўрэата Ісака Башэвіса-Зінгера.
 
Нарадзіўся ў Білгораі (Польшча) у сям’і хасідскага рабіна, вучыўся ў Варшаве, пачаў пісаць у 1915 годзе. У 1918 працаваў газетным карэктарам у Кіеве. З 1921 году — у Варшаве.
 
У 1926 годзе наведаў СССР, пра свае ўражанні напісаў у кнізе “Новая Расія” (Варшава, 1928).
 
З 1933 года жыў у ЗША, памёр 10 лютага 1944 у Нью-Ёрку.
 
Найбольш вядомы твор пісьменніка — сямейная сага “Браты Ашкеназі” (1936). Нарыс пра Мінск узяты з кнігі “Новая Расія”.

Чытайце таксама

Хенрык Нордбрандт

Хенрык Нордбрандт

Дацкі пісьменнік, аўтар шэрагу зборнікаў вершаў, эсэ, раманаў, падарожных нататак. Лаўрэат прэміі Дацкай акадэміі (1980), літаратурнай прэміі Шведскай акадэміі (1990).

Ян Бжэхва

Ян Бжэхва

Польскі паэт габрэйскага паходжання, аўтар вершаў і казак для дзяцей, перакладчык.

Інгрыд Ноль

Інгрыд Ноль

Нямецкая аўтарка дэтэктываў і трылераў

Анджэй Тшэбіньскі

Анджэй Тшэбіньскі

Польскі паэт, драматург, літаратурны крытык і публіцыст з "пакалення калумбаў"

1168