Конкурс быў прымеркаваны да выхаду другога нумару, прысвечанага літаратуры мадэрнізму, скончаны. Агулам на конкурс было даслана 24 пераклады. З вердыктам журы – перакладнікаў Андрэя Хадановіча, Марыйкі Мартысевіч і Сяргея Сматрычэнкі – і заўвагамі рэдакцыі (пераважна тэхнічнымі) можна пазнаёміцца ў нас на форуме ў адпаведных тэмах. Рашэнне пра друкаванне конкурсных перакладаў прымалася рэдакцыяй на падставе рэкамендацыяў журы, падсумоўваючы і выводзячы сярэдняе арыфметычнае . Адны пераклады суддзі прапускалі ў друк без дадатковых заўвагаў, іншыя – з рэкамендацыямі іх дапрацаваць. У апошнім выпадку пераклады будуць надрукаваныя, калі перакладнікі дапрацуюць вершы ў адпаведнасці з заўвагамі. Часу – тыдзень, да 14 верасня.
Сярод усіх перакладаў, прапушчаных у друк , суддзі таксама вызначылі фаварытаў. У выніку падсумавання балаў першыя тры месцы занялі перакладнікі:
1 месца: | Андрэй Стэфановіч (stef):
“Ларэлея” Гіёма Апалінэра – з французскай,
санэт Фэрнанду Пэсоа – з ангельскай, санэт Мілана Ракіча – з сербскай; |
2 месца: | Cliges:
“Аднастайнасць” Канстацінаса Кавафіса – з грэцкай;
|
3 месца: | Алеся Башарымава (alesia):
“Песня” Дана Андэрсана – са шведскай.
|
Дзякуй усім, хто ўзяў удзел у конкурсе. Калі ва ўдзельнікаў ёсць пытанні, сумневы, заўвагі, яны могуць выказаць іх у адпаведных конкурсных топіках. Разбіраць жа пераклад, здаецца, не менш цікава, чым яго рабіць. Толькі спачатку трэба зарэгістравацца, калі гэта яшчэ не зроблена :)
Віншуем усіх удзельнікаў і пераможцаў!
З перакладамі пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу можна азнаёміцца тут.