№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Аўстралійска-Азіяцкая літаратурная прэмія

25 чэрвеня 2009

Аўстралійска-Азіяцкая літаратурная прэмія


Дэвід Малуф (David Malouf)

Завершаныя аповеды (The Complete Stories)

21 лістапада 2008 года стала вядомае імя першага пераможцы самай шчодрай у рэгіёне Аўстралійска-Азіяцкай літаратурнай прэміі(Аustralia-Asia Literary Award). Ім стаў аўстралійскі пісьменнік ліванскага паходжання Дэвід Малуф (David Malouf), які атрымаў $110,000 за свой зборнік апавяданняў «Завершаныя аповеды» (The Complete Stories). 74-гадовы аўтар здолеў абыйсці Нобелеўскага лаўрэата Джозэфа Максвэла Кутзэе і японскага пісьменніка Харукі Муракамі.

Пра аўтара

Дэвід Малуф (David Malouf) нарадзіўся ў 1934 годзе, выхоўваўся ў Брызбане, жыве ў Сіднэі.

Аўтар зборнікаў кароткіх апавяданняў, шырокапрызнаных раманаў – за «Вялікі свет» (The Great World) Малуф атрымаў Прэмію пісьменнікаў Брытанскай Садружнасці і прэмію імя Майлза Франкліна за «Успаміны пра Вавілон» (Remembering Babylon). Драматург, паэт, аўтар лібрэта операў.

Пра кнігу

Для творчага свету Малуфа аднолькава характэрныя шакавальны гвалт, жывы гумар, кранальная цеплыня і скрайняя жорсткасць. Ён дзеліцца аповедамі пра хлапцоў-педантаў, маўклівых мужчын, інтымнымі гісторыямі жанчын і мужчын, якія шукаюць тое, што, здаецца, страцілі.

Гэта ўсёабдымны збор кароткіх твораў аўтара. Гісторыі адбываюцца ў суровых умовах Аўстраліі, у яе больш заселеных прыбярэжных раёнах, у мінулым краіны.

Пра прэмію.

Аўстралійска-Азіяцкая літаратурная прэмія (Аustralia-Asia Literary Award) заснаваная ў 2008 годзе Урадам Заходняй Аўстраліі. Уручаецца аўтарам з Аўстраліі і краін Азіі ці замежным аўтарам за творы, дзеянне якіх адбываецца у гэтым рэгіёне.

Паводле матэрыялаў Дэпартаменту культуры і мастацтваў Ураду Заходняй Аўстраліі dcawa.clients.squiz.net

Чытайце таксама

Пераклад, злоўлены сеткаю: Аналіз перакладаў санета Оскара Ўайлда

Серж Мінскевіч

Пераклад, злоўлены сеткаю: Аналіз перакладаў санета Оскара Ўайлда "Impression du voyage" на беларускую і рускую мовы

Ex libris: дробязь, а прыемна

Ex libris: дробязь, а прыемна

Экслібрыс (лац. ex libris – з кніг) – гэта кніжны знак, які сведчыць пра ўласніка пэўнай кнігі. Перадгісторыя гэтага знаку даволі даўняя. Прататыпам сённяшніх экслібрысаў некаторыя лічаць знак, якім яшчэ…

Кніжны фэн-шуй

Кніжны фэн-шуй

У наш час, калі кватэры пазбаўляюцца савецкіх грувасткіх секцый з антрэсолямі, у бібліяфілаў узнікае праблема: куды падзець кнігі? Як іх кампактна расставіць, ды каб зручна, ды каб прыгожа?

Як беларусы ў 1928 годзе гей-шлюбам палохалі

Уладзіслаў Гарбацкі

Як беларусы ў 1928 годзе гей-шлюбам палохалі

Дзевяноста гадоў таму — 4 ліпеня 1928 года — у віленскай газеце «Сцяг Працы», якую выдавалі беларускія левыя, было надрукавана апавяданне «Дзіўнае вяселле» пад псеўданімам П. Асака. Пад гэтым псеўданімам…

1121