№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Букераўская прэмія 2008

25 чэрвеня 2009

Букераўская прэмія 2008


У 2008 годзе Букераўскую прэмію (The Man Booker Prize), вышэйшую літаратурную ўзнагароду Велікабрытаніі, атрымаў 33-гадовы індыйскі пісьменнік Аравінд Адзіга за свой дэбютны раман “Белы тыгр” (The White Tiger Atlantic, 2008).

Пра аўтара

Аравінд Адзіга нарадзіўся ў Мадрасе ў 1974 годзе.

Часткова выхоўваўся ў Аўстраліі. Навучаўся ва Універсітэтах Каламбія і Оксфард. Працаваў карэспандэнтам часопіса TIME ў Індыі.

Яго артыкулы таксама змяшчаліся ў такіх выданнях, як The Financial Times, The Independent і The Sunday Times.

Жыве ў Мумбаі.

Пра твор

Балрам родам з сям’і рыкшы з вёскі ў самым сэрцы Індыі. Падлеткам яго забіраюць са школы, і ён вымушаны працаваць у гарбатнай краме. Драбіць вугаль, выцірае сталы і ... пестуе мару аб уцёках з берагоў ракі-Маці Ганга, у чыі глыбіні зніклі рэшткі сотняў пакаленняў.

“Белы тыгр” – аповед пра дзве Індыі. Падарожжа Балрама з цямрэчы сялянскага жыцця да святла прадпрымальніцкага поспеху цалкам амаральнае, бліскуча непачцівае, глыбока кранаючае і разам з тым незабыўнае.      

Пра прэмію

Букераўская прэмія (поўная назва Букераўская прэмія Мэн па мастацкай літаратуры - The Man Booker Prize for Fiction, першапачатковая назва Прэмія Букер-МакКонэл - Booker-McConnell Prize) – вышэйшая літаратурная ўзнагарода Велікабрытаніі, якую штогод прысуджаюць за найлепшы арыгінальны раман, напісаны на ангельскай мове грамадзянінам Брытанскай Садружнасці нацый ці Ірландыі. Існуе з 1968 года, калі кампанія “Букер-МакКонэл” стала спонсарам прэміі. У 2002 годзе галоўным спонсарам становіцца інвестыцыйная кампанія “Мэн Груп” (Man Group).

Паводле матэрыялаў афіцыйнага сайту The Man Booker Prize themanbookerprize.com,часопіса “The Economist” economist.com

Чытайце таксама

Клаўс Элсбергс

Васіль Сёмуха

Клаўс Элсбергс

Паэт, якога любіла моладзь, паэт, які ўзляцеў імкліва, знянацку заспеўшы равеснікаў і старэйшых сталым разуменнем нашага часу, яркасцю, як Курзэмэ ў сонечны дзень, простай, нявыдуманай праўдай свайго жыцця…

Па-беларуску мне не хапае Тувэ Янсан

Вера Бурлак

Па-беларуску мне не хапае Тувэ Янсан

— Якая кніжка ў Вас у дзяцінстве была самай любімай? — У розныя перыяды было многа розных. Мама мне часта чытала кніжку “Цёма і Жучка” з “Дзяцінства Цёмы” Гарына-Міхайлоўскага і казку П. Бажова “Срэбнае…

Блізкія сэрцу думкі

Ян Скрыган

Блізкія сэрцу думкі

Ёсць такая кніга «Русские писатели о языке». Гэта не проста кніга, а хрэстаматыя, прызначаная для школ, каб думкі перадавых людзей зямлі рускай перадаваліся кожнаму новаму пакаленню, як патрыятычныя наказы…

Час одуму

Пётра Садоўскі

Час одуму

Прайшоў больш чым год з таго часу, як выйшла другая частка апошняга, 5-га тома Тлумачальнага слоўніка нашай роднай мовы, першага слоўніка такога памеру, складзенага не заўзятым адзінцом, а калектывам прафесійных…

1164