№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Нацыянальная прэмія Іспаніі ў намінацыі «Проза»

13 чэрвеня 2009

Нацыянальная прэмія Іспаніі ў намінацыі «Проза»
Хуан Хасэ Мільяс «Свет» Juan Jose Millas El Mundo

Найлепшай кнігай Іспаніі у намінацыі «Проза» ў 2008 годзе (Premio Nacional de Narrativa) прызнаны аўтабіяграфічны раман «Свет» (El Mundo) 64-гадовага іспанскага пісьменніка Хуана Хасэ Мільяса (Juan Jose Millas).

Пра аўтара

Хуан Хасэ Мільяс, пісьменнік, журналіст, драматург, нарадзіўся у Валенсіі у 1946 годзе. У 6-гадовым ўзросце разам з бацькамі пераехаў у Мадрыд.

У Мадрыдзе да трэцяга курса універсітэта вывучаў філасофію і філалогію.

Пісьменніцкую кар’еру пачынаў у рэдакцыі газеты El Pais.

Яго творы «Бязладдзе твайго імені» (El desorden de tu nombre), «Прывід тапельца» (Vision del ahogado), «Пусты сад» (El Jardin vacio), «Гэта была самота» (La soledad era esto) уганараваныя шматлікімі прэміямі – Прэміяй Сезама, Прэміяй Надаль, Прымавэра (у намінацыі «Проза»), Планета.

Пра кнігу

Аўтар раману падчас вандроўкі па замежжы ўспамінае часы дзяцінства, уражанні ад пераезду з Валенсіі ў Мадрыд, апісвае жыццё на вуліцы, дзе правёў свае юначыя гады і якая ўвасабляла ўвесь свет, праецыюе даўнія падзеі на дарослае жыццё.

Пра прэмію

Нацыянальная прэмія у намінацыі «Проза» (El Premio Nacional de Literatura en la modalidad de Narrativa) з 1977 г. прысуджаецца штогод Міністэрствам культуры Іспаніі найлепшаму празаічнаму твору, напісанаму іспанскім аўтарам на адной з моваў Іспаніі.

Паводле матэрыялаў афіцыйнага сайту Міністэрства культуры Іспаніі http://www.mcu.es/

Чытайце таксама

Як узнікае хіт: “Розум” Рудольфа Слобады

Душан Тарагел

Як узнікае хіт: “Розум” Рудольфа Слобады

Калі ў 1982 годзе ў славацкіх кнігарнях з’явіўся раман пісьменніка Рудольфа Слобады “Розум”, мала хто падазраваў, што ў свет выйшаў адзін з ключавых твораў славацкай літаратуры ХХ стагоддзя...

Калькі-калекі

Павел Сцяцко

Калькі-калекі

Даследчыкі мовы трапна заўважылі: душа мовы — сінтаксіс. Якраз тут выяўляецца адметнасць спосабаў і сродкаў перадачы думкі, волевыяўлення і пачуцця моўнікамі рознага этнасу...

З задавальненнем пераклала б сучасную дзіцячую кнігу

Наста Лабада

З задавальненнем пераклала б сучасную дзіцячую кнігу

- Кніга “Маленькія тролі і вялікая паводка” – гэта Ваш першы пераклад, які выйшаў асобнай кнігай. Падзяліцеся ўражаннямі: як гэта – трымаць у руках сваю першую кнігу? - Цудоўна! Прыемна бачыць рэальны…

In memoriam: Ніна Мацяш

In memoriam: Ніна Мацяш

Найлепшая памяць пра творцу – гэта яго творы, а таму змяшчаем тут падборку перакладаў Ніны Мацяш, якія былі надрукаваныя пры яе жыцці...

1013