№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

In memoriam: Алег Лойка

2 красавіка 2009

In memoriam: Алег Лойка

Алег Лойка
(1 траўня 1931 – 19 лістапада 2008)
19 лістапада 2008 г. у Слоніме памёр Алег Лойка, беларускі пісьменнік, перакладнік і літаратуразнаўца. У памяць Алега Лойкі змяшчаем нізку яго перакладаў з нямецкай, польскай і туркменскай моваў.
 
Ёган Вольфганг Гётэ

Зулейка гаворыць
(З «Кнігі сузірання»)

Люстэрка шэпча мне, што я – краса,
А ёсць яшчэ і старасць, і трывога...
Няхай я толькі божая раса,
Бог – ува мне, абняць спяшайся Бога!..Казімера Завістоўская

***Душа мая – планет кругазвароты...
(Апошні аўтарскі варыянт санэта)

Душа мая – планет кругазвароты,
Якім яна – святлічным гротам мроі,
Што пілігрымных мар вяртае роі
Ў зялёным маем здобныя вароты.

Гудзьбою ў іх нат лютні пазалота,
А ў струны хтось ударыць першацветам,
Усе яны – каханню гімн, гімн свету,
Як сонца беззваротная пяшчота.
.......................................................
Далонню ж не гасі святліц зарніцы
Ты, відма кургановае, што енкі
Крыжоў сатлелых увабрала ў зрэнкі,

Не, не гасі ты залатой званніцы...
Пакінь, хай звоніць, хай яшчэ цялесніць
Апошнія акорды маёй песні...Махтумкулі

Мой любімы, арабскай мовай слаўны
Скрывавілі кашулю, твар і рукі
Твае, арабскай мовай, імем слаўны!
У рабства прадалі – на ганьбу, мукі
Цябе, арабскай мовай, імем слаўны!
Як плакаў ты, разлучаны з Радзімай,
Перад пустыняй – пусткай нелюдзімай,
Што страшыла вачмі ваўкоў пустымі
Цябе, арабскай мовай, імем слаўны!
Вы кветку вырывалі і ламалі,
Кляймом разлукі грудзі апякалі,
Навечна вочы бацькі слепнуць сталі
Твайго, арабскай мовай, імем слаўны!
Ці ж быў брат брату той ліхой гадзінай?!
Звяр’ё і тое збеглася ў гурт шчыльны,
Сум вочы адбіраў ім, страх магільны
Па-над табой, арабскай мовай слаўны!
Махтумкулі ж гаворыць: свет – не краты,
Спагадай і раскаяннем багаты,
І ў ногі ўпаў ён прад выгнанцам-братам –
Табой, арабскай мовай, імем слаўны!..

Чытайце таксама

Рэйтынг найлепшых перакладных кніг-2009

Рэйтынг найлепшых перакладных кніг-2009

У канцы году прынята падводзіць вынікі і складаць усемагчымыя рэйтынгі, даючы направа і налева адзнакі і ацэнкі. Розныя СМІ навыперадкі кінуліся складаць свае “топ-10, 20, 100...” найлепшага і нават найгоршага.…

Справа Роджэра Кейсмента

Ганна Янкута

Справа Роджэра Кейсмента

Як каталіцкай Ірландыі ставіцца да свайго героя, калі ён гомасэксуал і аўтар эратычнага дзённіка, вядома пад назвай "Чорныя сшыткі"? І самая вялікая інтрыга, пра якую напярэдадні выдання кнігі Марыё Варгаса…

Перакладам я займаўся ў цягніку

Дзмітры Вінаходаў

Перакладам я займаўся ў цягніку

Днямі ў расійскім выдавецтве “Амфора” выйшаў рускі пераклад класічнага твора беларускай літаратуры “Шляхціц Завальня” ў выкананні Дзмітрыя Вінаходава. З нагоды гэтай падзеі перакладчык пагадзіўся адказаць…

Аднойчы <s>жнівеньскім</s> травеньскім днём...

Ганна Янкута

Аднойчы жнівеньскім травеньскім днём...

Абаяльных мумітроляў ведаюць ва ўсім свеце – яны зрабіліся ледзь не нацыянальным гонарам фінаў і, безумоўна, аднымі з самых любімых дзіцячых герояў. Ужо сам факт усясветнай папулярнасці герояў Тувэ Янсан…

3270