“Што было раней — забойства ці дэтэктыў?” — задаецца пытаннем Корнэль Фёльдвары. Оскар Ўайлд убачыў бы ў гэтых сумневах пацверджанне сваёй думкі пра тое, што рэчаіснасць ёсць перайманнем мастацтва. Нібыта натхнёны Ўайлдам, Шэрлак Холмс неяк сказаў, што артыстызм, калі ён у крыві, можа прыняць самыя нечаканыя формы. Навошта ж пасля гэтага здзіўляцца, што ён прымае форму жыцця? Як іначай містэр Холмс мог прасякнуцца сентэнцыяй у духу містэра Ўайлда, калі не пры асабістай сустрэчы на лонданскай вуліцы, напрыклад, у пачатку 1890-х?
Чытаць далей