№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Ганна Сілівончык

Вялікія сакрэты (Большие секреты)

Пераклад з рускай Паліна Маслянкова


Прадмова

Увесь час мне да галавы прыходзяць думкі і ідэі. Бывае так, што гэтым фантазіям робіцца цесна, і яны просяцца на свет. Тады я бяру вялікі чарпак, чэрпаю ім натхненне з адмысловай крыніцы і разліваю яго ў дзве шклянкі. Першая — для сябе, а другая — для Музы, якая заўжды наведвае мяне ў такія моманты.

Натхненне, калі хто не каштаваў, на смак нагадвае кампот, толькі яно сіняе і пахне ландышам. Але галоўнае тут — пра закуску не забыць. Імбірныя пернікі — самае тое. Муза іх вельмі любіць. Потым я малюю, а Муза сядзіць і глядзіць, частуецца і захапляецца.

Так мой унутраны свет выплёскваецца з мяне на палатно, і нараджаюцца размаітыя творы мастацтва.

Спампаваць кнігу цалкам ў фармаце pdf можна тут (47 Мб).

Расфарбоўкі да кнігі ў фармаце pdf можна спампаваць тут (8,3 Мб).

Пераклад з рускай – Паліна Маслянкова © 2013

Чытайце таксама

Франк Варжак

Франк Варжак

Французскі пісьменнік.

Фрэнсіс Брэт Гарт

Фрэнсіс Брэт Гарт

Амерыканскі празаік, вядомы па творах пра каліфарнійскіх золаташукальнікаў

Кен Кізі

Кен Кізі

Амерыканскі пісьменнік, прадстаўнік Біт-пакалення, паўплываў на фармаванне руху хіпі

Мэнке Кац

Мэнке Кац

Беларуска-габрэйскі паэт, пісаў на ідышы і па-ангельску

1689