Калонка рэдактара
(Колонка редактора)
 дзмітрый строцаў
 рэдактар газеты 
 голая праўда
 зрабіў татуаж 
 на сваёй скуры
 у выглядзе
 юбілейнага выпуску выдання
 за 12 красавіка
 бягучага году
 
 праект здзейснены
 з захаваннем параметраў
 спуску палосаў
 колернасці
 інфармацыя
 раўнамерна
 размеркаваная
 па целе дзмітрыя
 
 унікальны асобнік голай
 ужо дэманстраваўся
 на форуме смі
 зрэз часу
 
 строцаў разлічвае
 што помнік боды-арту
 перажыве свайго творцу
 што пасля смерці
 
 з яго зробяць чучала
 якое паставяць
 на вечны агляд
 у музеі газеты
 
 або ў кабінеце
 будучага рэдактара 
 голай праўды
 
 
 
 
* * *
(сегодня…)
                Фёдару Свароўскаму
 
 сёння
 калі кожны чацверты жыхар планеты
 запакаваны ў індывідуальны анатамічны скафандр 
 калі кожнае дзясятае хвойнае дрэва
      кожнае дзясятае ліставое дрэва
 загорнута ў самаразвівальную кантактную абалонку 
 калі ўжо ўся арганіка пад кантролем чалавека
 
 як прыемна
 ў баракамеры чытальнае залі публічнае бібліятэкі
 на самоце
 пагартаць старыя газеты
 пашамацець / падыхаць цэлюлозай
      самага пачатку дваццаць першага стагоддзя
 
 
 
 
* * *
(первая собака была коровой…)
 першы сабака быў каровай
 якая ляжала жавала газету ў сенцах
 дворніку давала запаліць
 дзецям давала малака і жуйкі
 панічу не давала
 
 
 
 
Планета заўзятараў
 спартыўны кур’ер
(Планета болельщиков
 спортивный курьер)
 першая паласа
 
 я заўзею за клуб ЕЎРОПА
 я хачу каб нашыя заўжды перамагалі
 хачу каб мы перамагалі прыгожа
 а калі прыгожа не атрымліваецца ну і хер з ім
 важна каб заўжды заўжды перамагалі
 таму што наш клуб ЕЎРОПА
 
 
 другая паласа
 
 я заўзею за клуб ІЗРАІЛЬ
 я хачу каб нашыя заўжды перамагалі
 хачу каб мы перамагалі прыгожа
 а калі прыгожа не атрымліваецца ну і хер з ім
 важна каб заўжды заўжды перамагалі
 таму што наш клуб ІЗРАІЛЬ
 
 
 трэцяя паласа
 
 я заўзею за клуб РАСІЯ
 я хачу каб нашыя заўжды перамагалі
 хачу каб мы перамагалі прыгожа
 а калі прыгожа не атрымліваецца ну і хер з ім
 важна каб заўжды заўжды перамагалі
 таму што наш клуб РАСІЯ
 
 
 чацвертая паласа
 
 у новым выпуску
 з намі
 заўзятары клубаў
 
 АМЕРЫКА ГРУЗІЯ
 КІТАЙ і БЕЛАРУСЬ
 
 
 
 
Душа мілай Францыі
(Душа милой Франции)
                Эў Сарын
 
 памыляецеся
 францыя
 змрочны край
 мы б ужо
 не змаглі жыць
 у беларусі
 
 слухалі
 мінскае радыё
 поўны адстой
 дзе культура
 парыжане
 павярхоўныя
 
 гэта ім не трэба
 ісці ў глыбіню слоў
 ім хапае вяршкоў
 
 цемра нацельная
 вешчая слепата
 дзе мы дзе мы
 вока чуе
 дзе хоча
 
 не вернемся
 заставайцеся
 да пабачэння
 
 
 
 
* * *
(немного бульбяш…)
 крыху бульбяш
 крыху хахол
 крыху маскаль
 крыху чарнажопы
 крыху жыдоўская морда
 
 стаю на зямлі няцвёрда
 нейкая яна не свая
 сама не свая
 
 
 
 
Ваенны турыст
(Военный турист)
 не
 стрымаўся
 я правінцыял
 не бываў за мяжой
 а тут месца ў танку
 прапанавалі
 
 пабывалі
 пазабівалі
 цхінвалі горы поці
 
 якія горы
 якое мора
 якое гора
 
 а гэта ўжо на ўсё жыццё
 уражан
 не
 
 
 
 
Акмэ
(Акмэ)
 узрост
 калі бацькоў
 як дзяцей
 бярэш на рукі
 
 корміш з лыжачкі
 мяняеш памперсы
 
 калі ад дзяцей
 як ад бацькоў
 чакаеш адказу
 і разумення
 
 
 
 
* * *
(за двадцать лет…)
 за дваццаць год
 прывыкаеш да жонкі
 дваццаць год
 усё тая ж
 тая
 што п’яніла
 як бог
 
 за дваццаць стагоддзяў
 прывыкаеш да бога
 дваццаць стагоддзяў
 усё той жа
 той
 што п’яніў
 як жонка




