№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Барыс Штэрн

Чарцёж Ісаака

Каранцінныя песні

Пераклад з рускай Ігар Крэбс



Чарцёж Ісаака

(Чертеж Исаака)

 

Што бачыць у тваім ландшафце вока?

Чаго яно разгледзець не змагло?

Куды цячэ маркотная рака?

Што будзе заўтра? Тое ўжо было.

 

Усё, што фіксаваў Памір,

Свет заціраючы да дзір,

Сябе ўпісаўшы ў чарцяжы Ісаака.

Ляжыць бязрадасны сабака,

Аслаблы, змораны і поўны –

Кіта ператраўляе сонна,

Свінец, што праглынуў часцінкі,

Масівы даных – бы птушынкі

Над Хулай, над гарбамі гор.

Туманны вечар лёг на двор,

На горад, вуліцу, на ўсіх –

І маладзейшых,

І старых –

Хто Храм шукае,

Храм знайшоў.

Я да цябе

Вякі ішоў.

 

Прэм'ера музычнага трэка праекта "СлухацьЎнавушніках"

 

 

 

 

* * *

(Им ведь в принципе надо было так мало…)

 

Ім жа ў прынцыпе было трэба так мала

Цыгарэты кава і трошкі слоў

Але ландшафт быў нейкі зусім няўдалы

Раўніны пагоркі часам трапляўся роў

 

Цыгарэта канчалася надта хутка

У галаве круціўся дваічны код

І яны ўжо болей не разумелі

Які цяпер дзень месяц і нават год

 

Такое здараецца ў прынцыпе калі ты памёр

Яны ж былі жывейшымі за нас усіх

Зрэшты а як тут што зразумець

Калі столькі ўсяго лупіць табе пад дых

 

Цяпер найлепшыя сядзяць у акопах

Недзе на мяжы паміж жытам і бульбай

Яны ішлі бараніць радзімы край

А нехта махаў ім услед сукаватай кульбай

 

 

 

* * *

(Где-то в открытом космосе…)

 

Недзе ў адкрытым космасе,

Куды не даходзяць лісты,

Ёсць мірыяды галактык,

І сярод іх я і ты.

 

Мы як дэльфіны бяскрайнасці 

Плывём у камет на хвастах,

Блішчым плаўнікамі скафандраў.

І нам невядомы страх.

 

Што будзе пасля – няважна,

Няважна і тое, што да.

Віном мы запілі маркі,

І нам ні ў вуху вада.

 

Космас – наша мелодыя,

Космас – наш кісларод,

Мы ведалі: нам пашанцуе.

Мы разам. Ціша. Палёт.

 

 

 

* * *

(Хруст панциря, шуршание листа…)

 

Хруст панцыра. Лісток пачырванелы.

Дождж кончыўся. Як не было амаль.

Уніз пяць кропель. Вуліца спусцела.

Не думаць пра канец. Забыць пра жаль.

І ў інтэрмедыі незразумелай

Скарыцца гуку, што даносіць даль.

 

Смаўжу дзівосна, мрояцца снягі.

Паволі апускаецца спаруда

Няўхільнае няспешнае нагі.

Мелодыя змарылася, марудна

На яве пакідае пісягі.

Пяць кропель ападаюць у нікуды.

Хруст панцыра – другія берагі.

 

Чырванаваты ліст хіне на поўдзень.

Цяжар напружна цягне кроплі ўніз.

Сусвет завіс. Ніхто шляхоў не знойдзе.

Рэальнасці змываецца эскіз.

Расталі кроплі, смоўж і ліст, абцас.

Хруст панцыра зноў запускае час.

 

 

 

* * *

(Спешащий по берегу от маяка к маяку)

 

Ты той, хто бяжыць па беразе мора да маяка,

Ты сееш сляды, ды не знаеш, што сее твая рука.

Ты быў нікім і думаў, што заўтра разбурыш сцяну.

Ты думаў, што правілы ёсць. Табе падавалі ману.

 

Ты верыў: святая раць

У рай цябе павядзе,

Ты зможаш усё памяняць,

Ды вера сплыла па вадзе.

 

Хай стрэлка ломіць рытм, сінкопу расколвае міг.

Сабака ідзе праз дзюны, ён добра ведае іх.

Даверся яму без астатку, ды не губляй надзей –

Сабакі ў гэтым свеце лепшыя за людзей.

 

Няхай раскрылася  пекла, хай пыхае жарам ад крат.

Чалавек чалавеку калісьці быў сябар і, вядома, калісьці быў брат.

Ты той, хто бяжыць па беразе, – гэта твой квэст і кон,

І ты не ведаеш праўды, не розніш яву і сон.

 

 

 

Зэ энд ком

(Зе энд ком)

 

Гару пад столлю светляком.

Усё мінае

Зэ энд ком.

Усё празрыста –

Як віно.

Камусьці будзе ўсё адно.

Крышыцца ява

Ў вінегрэт –

Мой пазл

Разбурае свет

І заплятаецца

Ва ўзор:

Каму – вянок,

Каму – дакор.

Камусьці зорка

Ці пагост,

Камусьці вецер

Зюйд-зюйд-ост.

Камусьці шчырасць

І жыццё,

Камусь мана

І забыццё.

Кружу пад столлю

Светляком.

Усё мінае.

Зэ энд ком.

 

 

 

* * *

(Мы станем физически ближе…)

 

Мы станем фізічна бліжэйшымі

Я ты і Зямля

Ветразь здранцвеў ад ветру

Мачта ад карабля

 

Рыфам абрыдлі дэльфіны

Бераг знямог ад пяску

Трэба збіраць зярняты

Зразаючы па каласку

 

Мы будзем трымацца глебы

Калі да яе дойдзем

Мы будзем глядзець на сонца

Калі мы яго знойдзем

 

Мы станем фізічна бліжэйшымі

Мацнейшымі нібы сталь

Пакуль нас не прыдушыла

Магутная вертыкаль

 

Пакуль не заледзянела

Вады ізумрудная гладзь

Схаваць нас цяпер немагчыма

І немагчыма прадаць

 

Але я знікаю з радараў

І адключаю час

Ты мусіш знаць што пытанне

Мае на ўвазе адказ

 

Мы станем фізічна бліжэйшымі

Я ты і Зямля

Не думай што будзе прасцей

Калі сысці з карабля

 

 

 

Д. М.

(Д. М.)

 

Калі б быў побач падхапіў бы

Цябе пад рукі

Жыццё на гэтых кантынентах

Нібыта гукі

На здымках пералічым рэбры

Няма пагрозы

Давай ранейшае зрыфмуем

Даволі прозы

Мы асцярожныя і знаем

Што будзе потым

Усе баяцца азначэнняў

Фальшывых нотаў

Пераклад з рускай – Ігар Крэбс © 2021

Чытайце таксама

Павел Анціпаў

Павел Анціпаў

Беларускі рускамоўны празаік, аўтар кнігі "Дипломная работа". Жыве ў Мінску

Лаянэл Джонсан

Лаянэл Джонсан

Ангельскі паэт, эсэіст і літаратурны крытык.

Інгеборг Бахман

Інгеборг Бахман

Аўстрыйская пісьменніца, паэт, лаўрэатка мноства прэмій

Марк Валерый Марцыял

Марк Валерый Марцыял

Рымскі паэт, стваральнік жанру эпіграмы ў яго сучасным выглядзе

876