№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Арына Глінская

Я іду сваёю пуцявінай…

Вершы

Беларусі

 

Ты прасці, прасці мяне, лапцюжная.

Даганяе вецер бег калёс...

Я цябе кахаю шчыра, дужа,

Але мне застацца тут не лёс.

 

Я іду сваёю пуцявінай,

Адплываю к новым берагам,

Там убачу новыя краіны

І надоўга застануся там.

 

А ў грудзёх навекі застанецца

Шыр палёў тваіх і даль лугоў.

Слова песні роднай адгукнецца

Нават там, у дальніх берагоў.

 

Мілы сэрцу сонечныя песні

Беларускіх родных песняроў,

Гэта спевы птушак на прадвесні,

Гэта радасць, зажыгаючая кроў...

 

Буду помніць родныя балоты,

Ціхіх рэчак галубы абрус,

І калі мяне спытаюць: “Хто ты?” —

Адкажу з каханнем:

                               “Беларус!”

Ленінград 2-ІХ.[1926]

 

 

На вуліцы

 

Бег трамвай. Бег, хапаўся.

Спазніўся куды, мо проста так.

За газетаю бег маленькі Паўлік —

Бацька паслаў і даў пятак.

 

Вуліцу перабягаў. Склізкія рэйкі.

Недзе блізка зазвінеў трамвай...

Толькі пачуўся крык нейкі...

Кандуктар спалохаўся. Вагон стаў...

 

Скочылі людзі... “Божачка, задавілі!

Хуткую дапамогу! Пажарную часць!

Як гэта? Божачка, як гэта зрабілі?

Як гэта яму давялося папасці?”

 

Выцягнулі з-пад каткоў скромсанае цельца.

Засталася толькі лужынка крыві...

Вуліцаю снег беленькі сцелецца,

Мабыць, да вечара яе прыкрые.

 

Доктар глянуў... Кінуў звычайнае:

“Памёр... яшчэ бы... пераехаць так!”

Толькі вецер плакаў глуха і адчаяна

І блішчэў загублены ў крыві пятак.

Ленінград.

[1927]

 

 

На Няве

 

Сінім скрыдлам Нява памахала — вецер,

Сіняй хваляй пырснула — дождж...

Шлях па ёй далёк, і шырок, і свецел!

Плыць да плыць беспрапынна можна!

Сфінксы вочы сашчурылі, гледзячы ў неба,

Ўспамінаючы знойны і жоўты Егіпет...

Там яны ніколі не бачылі снега,

І ніколі памяць аб ім не знікне.

Ціха дрэмле і ў дроме казкамі марыць

Ля маста бальшы “Крэстынтэрн”,

А Нява яму пацалункі дарыць,

А Нява для яго жонка верная...

Сонца жоўтай дарожкай уніз пакаціцца

Пакупацца ў хвалях Нявы.

Пырснуць золатам хвалі. Нява багатая!

І схіляць галаву на беразе львы.

Ленінград.

[1928]


Падрыхтаваў да друку Віктар Жыбуль.

Чытайце таксама

Мэцью Дзікман

Мэцью Дзікман

Амерыканскі паэт, лаўрэат American Poetry Review 2008 году

Андрыс Герардус Вісэр

Андрыс Герардус Вісэр

Адзін з самых значных паўднёваафрыканскіх паэтаў, што пісалі на афрыкаанс

Фрэнсіс Брэт Гарт

Фрэнсіс Брэт Гарт

Амерыканскі празаік, вядомы па творах пра каліфарнійскіх золаташукальнікаў

Андрэй Адамовіч

Андрэй Адамовіч

Беларускі паэт, аўтар зборніка "Дзень паэзіі смерці дзень". Перакладае з украінскай

1469