№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі

Пяць даносаў (Pięć donosów)

Пераклад з польскай Кацярына Маціеўская

 I

 

Пану начальніку даношу,

што ў нашам горадзе жывут

пяць вдоваў царскіх генералаў

і што паскудства творат тут. 

Как толька ноч (пра эта точна

ужэ даносіў Гвоздзь, мой зяць) –

в пяці дамах бранчат нарочна

гітар, прадстаўце, тожа пяць.

Гітары – собственнасць мужчынаў

(пра лічнасці я дам сігнал).

Спаць савяршэнна немагчыма – 

крычат, вапят: “Разбей бакал!”

Грыбы, саленья, зразы шпарка 

красуні з хахалямі жруць, 

па восем раз куляюць чарку,

шатаюцца патом, аж жуць!

Калі ўсё так у беднай Польшэ

начнёт шатацца – будзет ад!

Падзел чарговы! Дажэ большэ

і дажэ хужэ – Saisonstaat! 

Я пра апасны від дзебошу

пану начальніку даношу.

 

 

ІІ

 

Пану начальніку даношу,

што Брэш (студзент) с нядаўніх пор

не ў меру эксцэнтрычэн што-та –

он ззадзі дзелает прабор!

Стрыжомся па сталічнай модзе

мы с незапамятных врэмён,

а Брэш с праборам подла ходзіт,

весь із себя такой піжон.

У кансцітуцыонный празнік

пастроіцца красіва строй,

а Брэш пакажэт тыл, праказнік, –

і дзісцыпліны нікакой.

Крычыт “Ур-ра!” ваеначальнік

(пастрыжан как веліт статут),

а Брэш муціт народ, ахальнік,

свеця праборам там і тут.

Я віжу, што ўсё чашчэ людзі

праборы дзелают как Брэш:

Барткевіч, Дурскій, Бігда, Цудзік…

Опля-Канецкій і дэ Веш.

Пра дзекадзенцкую раскошу

пану начальніку даношу.

 

 

ІІІ

 

Пану начальніку даношу

(как там ваш коцік, харашо?),

што Брэш учора нанач глядзя 

к вдаве (адной з пяці) пашол. 

Сідзят ані за самаварам –

казалась бы, бяры і еш,

но нет, внезапна молвіт з жарам

распутніцэ каварный Брэш:

– Вы руская душа, Тацьяна,

ваш муж Талстова знал впалне,

так пачэму жэ утрам рана

я грусцен так, скажыце мне.

Ведзь есць у нас ціпер і Вісла,

і незавісімасць, і флаг,

но незавісімасць павісла 

цяжолай ношай на плячах.

Есць армія, казна, прарокі

і собственный дзержавный пуць –

а я, как парус адзінокі,

хачу забыцца і заснуць…

Пра раманцічных душаў пошук

пану начальніку даношу.

 

 

IV

 

“Пану начальніку даношу,

што ў нашам горадзе…” – но тут

ліст прадзіравіл хто-та злобна,

парэзал брытвай і капут.

Сечас в нево я брошу камень,  

абіда не даёт дышаць:

паследняя свінья он, пане,

труд унічтожыл – і бежаць.

Но еслі он свінья, о гора,

то он не мог іначэ, да?

Вазможна, он сбежал на мора

і бродзіт там туда-сюда.

Вазможна, у нево дзецішкі,

вазможна, сіфіліцік он,

і сверху молніі успышкі

в дзецішак б’ют пад ветра стон!

Какая мрачная карціна,

дзецішак жалка аж да слёз,

но всё жэ ты зачэм, скаціна,

угробіл луччый мой данос?!

Пра свіньяў разных нехарошых

пану начальніку даношу.

 

 

V

 

Пану начальніку даношу,

што час назад жана мая

спрасіла за абедам, знаю ль

Лаакаона групу я.

Разверзлась прада мною бездна,

сялёдка в горле встала вдруг

(што для здароўя непалезна),

і, бледный ад душэўных мук,

сказал я: “Связь тут есць сквазная, 

связь празраваю я впалне.

Парламенцкія групы знаем,

а лакаонаўскія – не!”

Я лічна сам (с Вацлавам) спешна

разведал, хто, і гдзе, і как –

і што б вы думалі? Канешна,

усплыл адразу Брэш, мой враг!

К вдаве я падабрался тонка –

а там і Брэш, і все піжоны, 

і ненаучная кніжонка

са снімкам групы Лакаона!

На атвароце – сігнатура:

“С.Б.” – ну Брэш жэ! Іш ты, чцец! 

Ізабражают тут скульптуру,

как бы за эта не влецець.

Закройце Брэша, бардзо прошу,

не зра ж я эта ўсё даношу!

Пераклад з польскай – Кацярына Маціеўская © 2021

Чытайце таксама

Сэфі Ата

Сэфі Ата

Нігерыйская пісьменніца, драматург. Жыве ў ЗША, піша па-ангельску

Мікалай Гогаль

Мікалай Гогаль

Рускі празаік, драматург, паэт, крытык, публіцыст украінскага паходжання

Святлана Макаравіч

Святлана Макаравіч

Адна з найбольш яскравых і спрэчных постацяў у сучаснай славенскай літаратуры

Дзіна Кампана

Дзіна Кампана

Італьянскі паэт

360