Мярцвяк (Dead Man) [1995]
  
    
    
  
Малады рахаўнік Уільям Блэйк пераязджае на Дзікі Захад з надзеяй уладкавацца на працу, але нечакана робіцца героем вестэрна. Атрымаўшы кулю ў сэрца, ён сустракае індзейца па імені Ніхто. Прыняўшы бледнатварага юнака за чарговае ўвасабленне паэта Ўільяма Блэйка, індзеец вырашае годна праводзіць яго ў свет продкаў. Так пачынаецца апошняя вандроўка туды, дзе марская роўнядзь пераходзіць у неба.
Рэжысёр:   Джым Джармуш
 Сцэнарыст:   Джым Джармуш
 Ролі граюць:   Джоні Дэп, Гары Фармер, Крыспін Главэр
