№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей
Пыха і перадузятасць (Pride and Prejudice)

Пыха і перадузятасць (Pride and Prejudice) [1995]

Элізабэт - адна з пяці дачок небагатага правінцыйнага памешчыка містэра Бенета. На жаль, у сямействе няма ніводнага сына, таму, у выпадку смерці містэра Бенета, уся іх маёмасць мае перайсці да далёкага сваяка па мужчынскай лініі. Калі па суседстве з'яўляецца багаты містэр Бінглі і яго сябар, загадкавы і яшчэ заможнейшы містэр Дарсі, місіс Бенет пачынае гадаваць вялікія надзеі на хуткае замужжа адной з сваіх дачок. Містэр Бінглі звяртае ўвагу на старэйшую сястру Бенет, прыгажуню Джэйн. Але горды містэр Дарсі не ўхваляе захапленні сябра...

Рэжысёр:   Сайман Лэнгтан
Сцэнарый:   Джэйн Остэн, Эндру Дэвіс
Ролі граюць:   Колін Фёрт, Джэніфер Ілі, Бенджамін Ўітроў

Спампаваць
Пераклад з ангельскай – Антон Францішак Брыль
570