№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Ганна Янкута

Ганна Янкута

Нарадзілася ў 1984 годзе ў Гародні. Выпускніца філалагічнага факультэта БДУ (беларуская філалогія), кандыдат філалагічных навук (2018). Аўтарка кнігі для дзяцей “Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў” (2018). Перакладае з ангельскай, польскай і іншых моў.


На беларускую мову пераклала раманы “Пыха і перадузятасць” Джэйн Остэн (2019) і “Не адпускай мяне” Кадзуа Ісігура (2019), аповесці “Калядны харал” Чарлза Дыкенса (2014), “Замак Отранта” Хораса Уолпала (2016) і “Знак чатырох” Артура Конана Дойла (2017), зборнік апавяданняў “Следства вядзе суддзя Дзі” Роберта ван Гуліка (2019). Адна з перакладчыц раманаў “Знахар” Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча (2016) і “Надбярэзінцы” Фларыяна Чарнышэвіча (2017). Паэтычныя пераклады друкаваліся ў зборніках вершаў з серыі “Паэты планеты” (У. Шэкспір, Г. Апалінэр, Э. По. Дж. Кітс. Б. Лесьмян, У. Б. Ейтс, Э. Сёдэргран), у зборніках вершаў Ч. Мілаша “Выратаванне” і В. Шымборскай “Канец і пачатак”, празаічныя – у зборніку твораў Э. По “Маска Чырвонае Смерці”, зборніку дэтэктыўных апавяданняў “Злачынства, сэр!” і містычных апавяданняў “Вусцішны пакой”, у зборніках апавяданняў “Прыгоды Шэрлака Холмса” і “Нататкі пра Шэрлака Холмса” А. К. Дойла. Шэраг перакладаў друкаваўся ў часопісе "ПрайдзіСвет", "Дзеяслоў", "ARCHE", газеце "Літаратурная Беларусь".

 

Лаўрэатка прэміі часопіса “ПрайдзіСвет” у намінацыі “Публікацыя ў часопісе “ПрайдзіСвет” за 2009 год і прэміі “Дэбют” імя М. Багдановіча за 2013 год у намінацыі “Пераклад”.

Пераклады

Чытайце таксама

Іта Еліна

Іта Еліна

Малгажата Шэйнэрт

Малгажата Шэйнэрт

Польская журналістка

Арына Глінская

Арына Глінская

Беларуская паэтка, мастацтвазнаўца

Джэром Дэвід Сэлінджэр

Джэром Дэвід Сэлінджэр

Аўтар адной кнігі — хто гэта? Былі выпадкі, калі пісьменнік напісаў адзін твор і замаўчаў

4410