№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Алесь Бразгуноў

Алесь Бразгуноў
Літаратуразнаўца-медыявіст, паэт і перакладчык, нарадзіўся ў 1972 г. Галіны зацікаўленняў — літаратура Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVIII стст., заходнееўрапейскі рыцарскі і гістарычны раман XII—XVII cтст. Аўтар навуковай манаграфіі “Перакладная белетрыстыка Беларусі XV—XVII стст.” (Мінск, 2007); укладальнік і перакладчык кнігазбораўскага тома “Беларускія Александрыя, Троя, Трышчан…” (Мінск, 2009); укладальнік і перакладчык тома “Славянамоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVIII стст.” (Мінск, 2011); адзін з аўтараў “Анталогіі даўняй беларускай літаратуры XI — першай паловы XVIII ст.” (Мінск, 2003; 2-е выд. — 2005), а таксама факсімільнага выдання рукапісу рыцарскага рамана XVI ст. “Białoruski Tristan. Беларускі Трышчан” (Вроцлаў, 2007). Пяру А. Бразгунова (паэтычны псеўданім — Алесь Дзітрых) належыць паэтычны зборнік “Ізмарагд” (Мінск, 2010).

Чытайце таксама

Марыя Канапніцкая

Марыя Канапніцкая

Польская паэтка, празаік, літаратурны крытык, публіцыст і перакладчыца

Мэцью Дзікман

Мэцью Дзікман

Амерыканскі паэт, лаўрэат American Poetry Review 2008 году

Карл Фрудэ Тылер

Карл Фрудэ Тылер

Нарвежскі пісьменнік, гісторык, музыка.

Анджэй Тшэбіньскі

Анджэй Тшэбіньскі

Польскі паэт, драматург, літаратурны крытык і публіцыст з "пакалення калумбаў"

3571