№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Алесь Асташонак

Алесь Асташонак
Празаік, перакладчык, кінасцэнарыст.

Нарадзіўся 1 чэрвеня 1954 у Мінску. Скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моваў (1976). Працаваў перакладчыкам у Алжыры, інспектарам дэканата па працы з замежнымі навучэнцамі, выкладчыкам французскай мовы Беларускага політэхнічнага інстытута, асістэнтам псіхіятра, рэдактарам у Беларускай Савецкай Энцыклапедыі імя П. Броўкі, старшым рэдактарам часопіса “Крыніца” і інш.

Перакладаў пераважна з французскай і ангельскай моваў: творы Ж. Сіменона (“Порт туманоў”, “Пад страхам смерці”, “Дзяўчына і бясхвостыя парсючкі”, “Раманіст”, “Чалавек на лаўцы”), П’ера Буля (“Планета малпаў”), Веркора (“Маўчанне мора”), “Максімы” Ларашфуко, “Востраў скарбаў” Стывенсана і інш. Сумесна з В. Грыгалюнасам пераклаў з літоўскай мовы асобныя апавяданні Б. Радзявічуса, М. Слуцкіса, С. Шальцяніса.

Аўтар кніг прозы “Фарбы душы” (1989) і “Жоўты колер белага снегу” (2005, пасмяротна), п’есаў “Іскры ўначы” (пастаўленая ў 1982, апублікаваная ў 1986), “Камедыянт, ці Узнёсласць сумнай надзеі” (пастаўленая ў 1984, апублікаваная ў 1985). Аўтар сцэнароў фільмаў “Камедыянт” (1987) і “Сон” (1989).

Пра “П’яную кнігу, або Жоўты колер белага снегу” ў другім томе Беларускай энцыклапедыі напісана, што яна выдадзеная ў 1996 годзе. Але насамрэч яе набор, тады яшчэ ручны, быў у выдавецтве рассыпаны. У “Мастацкай літаратуры” якраз змянілася начальства, і Алесь Асташонак трапіў у доўгі спіс непажаданых пісьменнікаў. Ягоныя сябры пачалі жартаваць, што ён не самотны, ён карэктуру кнігі мае. Вычытаная аўтарам карэктура, згубіўшы пры гэтым першую частку назвы, была выдадзеная ў 2005 толькі таму, што 7 верасня 2004 з Кіева, дзе пісьменнік апошнія гады жыў, не маючы магчымасці вярнуцца ў Беларусь (праз “бізнэс-эксперыменты” сваёй жонкі), прыйшла жалобная вестка.

Чытайце таксама

Лідзія Вадкерці-Гаварнікава

Лідзія Вадкерці-Гаварнікава

Славацкая паэтка і перакладчыца, аўтарка васьмі паэтычных зборнікаў

Тамаш Зан

Тамаш Зан

Польскі паэт-рамантык беларускага паходжання, філамат, сябра Адама Міцкевіча

Антоніё Табукі

Антоніё Табукі

Аўтар раманаў, апавяданняў, нарысаў, тэатральных сцэнараў, куратар італьянскага выдання твораў Фэрнанду Пэсоа.

Павел Анціпаў

Павел Анціпаў

Беларускі рускамоўны празаік, аўтар кнігі "Дипломная работа". Жыве ў Мінску

3029