Гэта ў Афрыцы, а зусім не ў Грэцыі, ёсць усё, нават другая “Паэтыка” Арыстоцеля. Але яшчэ Умбэрта Эка расказваў, што так проста ў “Finis Africae” не трапіш — і схаваны добра, і перашкоды не абы-якія. Ды калі ўжо прабярэшся — і праз пяскі Сахары, і праз непралазныя джунглі, і праз Mare Tenebrarum, і праз калючае кустоўе бушвельда, — знайсці можна якія заўгодна літаратурныя багацці, тым больш што руднікі гэтыя, у адрозненне ад алмазных капальняў Кімберлі, распрацаваныя зусім мала...
Чытаць далейФранцузскі паэт, празаік, крытык, наватар пачынальнік сюррэалізму
Французская філосафка-экзістэнцыялістка, пісьменніца, ідэалагіня фемінісцкага руху.
Французскі пісьменнік і філосаф, прадстаўнік экзістэнцыялізму, “сумленне Захаду”