№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Юрась Бушлякоў

Юрась Бушлякоў

Мовазнаўца, журналіст, перакладчык.

Нарадзіўся 29 траўня 1973 году ў Мінску. Скончыў філалагічны факультэт БДУ, аспірантуру пры ім. Абараніў кандыдацкую дысертацыю (2003) “Моватворчая практыка Янкі Станкевіча (з гісторыі нармалізацыі беларускай мовы)”. Працаваў выкладчыкам на кафедры сучаснай беларускай мовы БДУ (1999—2003), таксама выкладаў у Беларускім гуманітарным ліцэі, Карлавым універсітэце ў Празе. Адначасова займаўся журналістыкай, працаваў у тэлекампаніі “ФІТ” (1994—1995), на мінскім радыё “101,2” (1995—1996), у штотыднёвіку “Наша Ніва” (1997), карэспандэнтам беларускай і ўкраінскай рэдакцый Польскага радыё (1997—1999), журналістам Радыё Рацыя (1999—2002), з 1996 году (праграма “Новае пакаленне выбірае”) з перапынкамі супрацоўнічаў з Радыё Свабода, у 2003—2004 гадах вёў там аўтарскую перадачу “Жывая мова” — нататкі з культуры беларускага маўлення.

Кола навуковых інтарэсаў — феномен моўнага пурызму, пытанні нармалізацыі беларускай літаратурнай мовы, яе стылістыкі і культуры.

Адзін з суаўтараў кнігі “Беларускі клясычны правапіс” (разам з В. Вячоркам, З. Санько, З. Саўкам; Вільня—Мінск, 2005).

Перакладаў на беларускую мову творы Чэслава Мілаша, Эдгара Алана По, Вітальда Гамбровіча, Збігнева Герберта, Яраслава Сейферта.

Памёр 4 чэрвеня 2013.

Чытайце таксама

Карл Фрудэ Тылер

Карл Фрудэ Тылер

Нарвежскі пісьменнік, гісторык, музыка.

Мантэгю Родс Джэймс

Мантэгю Родс Джэймс

Ангельскі пісьменнік, тэкстолаг і бібліёграф-медыявіст, майстар ghost story

Марк Валерый Марцыял

Марк Валерый Марцыял

Рымскі паэт, стваральнік жанру эпіграмы ў яго сучасным выглядзе

Жанна Луіза Отэрдаль

Жанна Луіза Отэрдаль

Шведская пісьменніца, была выкладчыкам і актывісткай руху квакераў

1243