№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Алег Лойка

Алег Лойка
19 лістапада 2008 г. у Слоніме памёр Алег Лойка, беларускі пісьменнік, перакладнік і літаратуразнаўца (нарадзіўся ў 1931 годзе).

Алег Лойка скончыў філалагічны факультэт БДУ, аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры БДУ, працаваў спачатку выкладчыкам гэтай кафедры, пасля – загадчыкам. З’яўляецца аўтарам 100 кніг (апошняя прыжыццёвая выйшла ў 2003 годзе).Вядомы Алег Лойка і як перакладчык паэтычных твораў з розных еўрапейскіх моваў на беларускую. Найбольш вядомыя пераклады Алега Лойкі з французскай, нямецкай і польскай моваў, апроч гэтага перакладаў з рускай, украінскай, літоўскай, латышскай.

У 1974 г. выйшаў зборнік перакладаў з П. Вэрлена «У месяцавым ззянні», у 1981 г. – зборнік перакладаў з Ё. В. Гётэ «Спатканне і ростань». Самыя аб’ёмныя працы Алега Лойкі ў галіне перакладу – гэта двухтомная анталогія польскай паэзіі ХХ ст. «Напярэймы: ад Буга да Варты» (2003), куды ўвайшлі вершы 180 польскіх паэтаў, сярод якіх Ц. Норвід, М. Канапніцкая, К. Пшэрва-Тэтмаер, Б. Лесьмян, Л. Стаф, М. Паўлікоўская-Яснажэўская, Я. Івашкевіч, Ю. Тувім, Я. Лехань, К. І. Галчыньскі (пераклады Алега Лойкі з К. І. Галчыньскага ўвайшлі таксама і ў зборнік выбраных вершаў польскага паэта «Сёмае неба»), С. Е. Лец, Ч. Мілаш, Я. Твардоўскі, К. Вайтыла, В. Шымборска, З. Герберт, Т. Новак, С. Граховяк, Р. Капусцінскі і інш., а таксама зборнік паэзіі нямецкага рамантызму «Маланкай жагнаныя» (2004), у якім прадстаўленыя пераклады твораў Ё. В. Гётэ, Ф. Шылера, Ф. Гёльдэрліна, Ф. Шлегеля, Наваліса, Ф. Шэлінга, Ю. Эйхендорфа, Г. Гайнэ, Л. Ціка. Пераклады Алега Лойкі ўвайшлі таксама ў зборнік вершаў К. Свягоцкага «Цень над раўнінай» (2002, пер. з польскай мовы), М. Ціханава «Спасціжэнне» (1978, пер. з рускай мовы), Махтумкулі «Салавей шукае ружу» (1983, пер. з туркменскай мовы) і інш.У анталогіі М. Скоблы змешчаныя пераклады А. Лойкі з нямецкай (Ё. В. Гётэ, Наваліс, Ё. фон Айхендорф), французскай (П. Вэрлен), польскай (К. Ілаковіч, Я. Івашкевіч, Ю. Вітлін, А. Ват, Ю. Пшыбась, М. Пехаль, Б. Астрамэнцкі, Я. Гушча, І. Сікірыцкі, Ц. Карповіч, Т. Слівяк, М. Гіляр, Е. Гарасымовіч, Я. Куравіцкі, К. Свягоцкі, Э. Ліпска) моваў.
 

Пераклады Алега Лойкі ў часопісе "ПрайдзіСвет".

Чытайце таксама

Жузэ Сарамагу

Жузэ Сарамагу

Партугальскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1998)

Сільвія Плат

Сільвія Плат

Амерыканская паэтка і празаік, якую лічаць адной з галоўных прадстаўніц і заснавальніц жанру “спавядальнай паэзіі”.

Алешандры Радрыгеш

Алешандры Радрыгеш

Бразільскі пісьменнік і журналіст

Анастасія Афанасьева

Анастасія Афанасьева

Украінская рускамоўная паэтка. Таксама перакладае з украінскай

1995