№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

(Hrebla) Грэбля

(Hrebla) Грэбля
Нічога не пісаў сам, не сушыў сабе мазгі ні эпапеямі, ні раманамі, ні вершамі, бо і на якога мне гэта ражна, калі можна па-жлобску на лусту хлеба з маслам на чужых творывах паднапаразітаваць.

Мабыць, меў-такі рацыю спадар abrykos, калі пісаў вам, што прылічныя, бoгабаязныя людцы не называюць самыя сябе прайдзісветамі, бо гэта некрасіва, а ў найлепшым разе чакаюць, калі іх так іншыя назавуць. Але ж не ўбіўшы, не ўедзеш. Прасілі перакласці вершыкі. Я выбраў адзін, пераклаў яго як умеў, і, як той добры дурань, узяў і паслаў яго вам, а цяпер вам мала, а цяпер вы да горла з нажом – а падай нам аўтабіяграфію: прозвішча, (ды Hrebla я, Hrebla, і прашчуры мае Грэблямі былі, хоць лацінкай, хоць кірыліцай, – якое вам дзела?), што за адзін такі, ад каго радзіўся, дзе радзіўся, калі радзіўся і калі збіраюся... А пакуль што не збіраюся!

Ну вось, збольшага. Адкуль такое прозвішча? А я ведаю?... Ад продкаў. Бабуля Маланка казала, што яе дзед у маскалі ездзіў і там ім, маскалям, “гати гатил”, ну, грэблі клаў на балотах, дык так і празвалі. А адзін тут такі, вялікага розуму чалавек, бажыўся, што нехта з маіх продкаў мусова меў быў быць спарцмэнам і практыкаваўся ён у “акадзямічаскай грэбле”, а калі не, дык, мабыць, наадварот – грэбаваў ёю. Адным словам – цямна вада ва аблацэх... ці, чыста як той вам Гайм напісаў, – “пунсова тлее змрок”. Экспрэсіянізм чысцюткі.

А нарадзіўся я пад Жлобінам, рос і ліхія людзі кажуць, што заўсёды быў ладным уварвалкам жлобіны, што зноў жа, калі ўжо на тое, дык ашчадлівасцю называецца, таму і жыў я і жыву прыпяваючы. Нічога не пісаў сам, не сушыў сабе мазгі ні эпапеямі, ні раманамі, ні вершамі, бо і на якога мне гэта ражна, калі можна па-жлобску на лусту хлеба з маслам на чужых творывах паднапаразітаваць. Вось, прыкладам, пераклаў я на нашую мову вершык Гайма, усяго нейкіх 14 радочкаў, – і рук не намазоліў, і тоўстай кішкі не адседзеў, а ацечасцвеннай культуры паслужыўся, і сабе славы ўварваў – у “ПрайдзіСвеце” друкуюся!!! Гэта не абы што, і абы каму такое не кожны дзень абломіцца. Ну, а яшчэ апрача вершыка – невялічкі каментарок. Але й яго я сам не сачыняў, а спісаў нашымі буквамі з нямецкай кніжкі: Georg Heym. Das lyrische Werk. Saemtliche Gedichte 1910 – 1912. Deutscher Taschenbuch Verlag. Muenchen, 1977. Каб усё па-чэснаму, каб як мае быць было, каб як у добрых людзей.

Спадарок Грэбля з-пад Жлобіна

Чытайце таксама

Томас Стэрнз Эліят

Томас Стэрнз Эліят

Амерыканска-ангельскі паэт, драматург і літаратурны крытык, прадстаўнік мадэрнізму ў паэзіі. Лічыцца адным з найвялікшых паэтаў XX ст.

Айн Рэнд

Айн Рэнд

Амерыканская пісьменніца і філосаф, стваральніца філасофскага кірунку "аб'ектывізм"

Мацей Стрыйкоўскі

Мацей Стрыйкоўскі

Адзін з найбольш вядомых і чытаных гісторыкаў Рэчы Паспалітай другой паловы XVI ст

Паўль Цэлан

Паўль Цэлан

Нямецкамоўны паэт і перакладчык, адзін з найлепшых еўрапейскіх лірычных паэтаў

1075