№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Ніна Мацяш

Ніна Мацяш

19 снежня 2008 г. у Белаазёрску памерла Ніна Мацяш, беларуская паэтка і перакладніца (нарадзілася ў 1943 годзе).

Ніна Мацяш скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моваў, перакладала з нямецкай, польскай, французскай, украінскай. Першы яе пераклад – апавяданне Вольфганга Нэйгаўза «Дзяўчына з Царства невадаў» – быў апублікаваны ў часопісе «Работніца і сялянка» ў 1967 г.

Сярод перакладзеных ёй празаічных твораў – кніга Ж. Аліўе «У краіне індзейцаў» (1973), А. Гаўрылюка «Песня з Бярозы» (1979), Ж. Сімянона «Першая справа Мегрэ» (1982), А. дэ Сэнт-Экзюперы «Планета людзей» (1984; у аднайменную кнігу ўвайшлі творы «Начны палёт», «Планета людзей», «Ваенны лётчык» і «Ліст да заложніка») і «Маленькі прынц» (у 1989 г. аповесць выйшла асобнай кнігай, у 1996 г. разам з «Планетай людзей» была надрукаваная пад адной вокладкай з раманам Дж. Олдрыджа «Паляўнічы», перакладзеным М. Валошкам, і аповесцю «Стары чалавек і мора» Э. Хэмінгуэя, перакладзенай П. Марціновічам), навэлы Г. дэ Мапасана (1987). У 1976 г. у зборніку вершаў Н. Мацяш «Ралля суровая» была надрукаваная падборка перакладаў паэткі з французскай і польскай моваў. Туды ўвайшлі вершы Я. Гушчы «Блаславёна часіна, якая ўсім дорыць вяртанне...», «Зорка...», «Букавы лесе...», «Па лесе», Ю. Славацкага «Гімн», Ул. Бранеўскага «Маркота і песня», П. Ж. Беранжэ «Стары жабрак», Л. Арагона «Гімн Эльзе. Уверцюра», П. Элюара «Мы не па аднаму да мэты пойдзем, а па два...», К. дэ Пізан «Балада», тры рандо К. Арлеанскага. З французскай мовы Н. Мацяш перакладала творы паэтаў Плеяды – у 2001 г. выйшаў зборнік «Багаславі сустрэчу мне...», у якім прадстаўленыя пераклады вершаў П. Рансара, Ж. Дзю Бэле, А. д’Абінэ, Ж. А. дэ Баіфа, Р. Бэло, Ж. Бэрто, К. дэ Бютэ, Ж. Грэвэна, Л. дэ Мазюра, Ф. Дэпорта, Ж. Дзюрана, Э. Жадэля, Ж. дэ Ля Пэруза, А. дэ Маньі, Ж. Пасэра, Ж. Таюро, Ж. В. дэ Ля Фрэнэ і П. дэ Тыяра. Выйшла таксама кніга перакладаў з Франсуа Жакмэна «Поры году» (2003). Пераклады Н. Мацяш змешчаныя ў анталогіі нямецкай паэзіі «Пярэднія выйшлі ў заўтра» (1968). З украінскай мовы пераклала выбраную лірыку Л. Кастэнкі і яе паэму «Маруся Чурай» (зборнік «Лірыка», 1989), з польскай – паэзію В. Шымборскай: зборнікі «Свет, варты вяртання» (1991) і «Хвіля» (2004). У інтэрв’ю з М. Скоблам згадваецца і пра трэці, падрыхтаваны да друку зборнік перакладаў з В. Шымборскай пад назвай «Двухкроп’е». У тым самым інтэрв’ю Н. Мацяш казала пра працу над творамі ўкраінскай паэткі А. Кавалёвай. Пераклады Н. Мацяш выходзілі ў часопісе «Далягляды». У нумары за 1989 г. была надрукаваная падборка з паэзіі Плеяды (усе гэтыя вершы пасля ўвайшлі ў згаданы вышэй зборнік), у нумары за 1990 г. – падборка перакладаў з польскай паэткі Марыі Паўлікоўскай-Яснажэўскай. У анталогіі М. Скоблы «Галасы з-за небакраю» прадстаўленыя пераклады Н. Мацяш з французскай (К. дэ Пізан, К. Арлеанскі, Ж. Дзю Бэле, П. Рансар, Р. Бэло, Э. Жадэль, Ж. А. дэ Баіф, Ж. Пасэра, Ж. В. дэ Ля Фрэнэ, Ж. Грэвэн, А. Жамэн, Ф. Марыяк, Л. Арагон), сербскай (М. Пуціч, В. Раіч, В. Вукавіч), польскай (Ул. Бранеўскі, В. Шымборска, Г. Такарска), нямецкай (К. Лавант), балгарскай (В. Ханчаў), украінскай (Л. Кастэнка) моваў.



Пераклады Ніны Мацяш у часопісе "ПрайдзіСвет".

Чытайце таксама

Дэса Мук

Дэса Мук

Славенская акторка, тэлевядоўца, публіцыст і дзіцячая пісьменніца

Чак Паланюк

Чак Паланюк

Амерыканскі пісьменнік, аўтар "Байцоўскага клубу"

Мацей Стрыйкоўскі

Мацей Стрыйкоўскі

Адзін з найбольш вядомых і чытаных гісторыкаў Рэчы Паспалітай другой паловы XVI ст

Ян Балабан

Ян Балабан

Чэшскі пісьменнік, перакладчык, эсэіст. Перакладаў Лаўкрафта

1633