№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Глеб Маліноўскі

Глеб Маліноўскі
Аўтабіяграфія ад трэцяй асобы. Нарадзіўся на Свет божы 26 сакавіка 1987 году ў Віцебску, з якога праз 2 гады паедзе – пакуль яшчэ не самастойна, а з сям'ёй, і не проста сям'ёй, а ўжо праваслаўнасвятарскай – на вёску, дзе і пачнецца ягоная прыгода з жывой беларускай мовай, карані якой відаць нават у маленькім ляпсусе, выдзеленым курсівам. Ніякіх успамінаў пра сваю маленькую пашпартную радзіму, сінхронных з апошнім словам, не мае. Вёскі 1) Каўбавічы, 2) Падгорная (Тартачок і Рыбгас) у Баранавіцкім раёні, як там кажуць, займаюць цяпер месца ў ягонай свядомасці значна бліжэйшае да паняцця “маленькая радзіма”, чым прыгажэзны горад мастоў над Дзвіною і мастакоў-дзівакоў.

Праз тое, што сям'я ўрэшце пераехала з 1 у 2 (гл. вышэй), у новы прыходскі дом з арачнымі вокнамі, у першым класе Падгорненскай сярэдняй школы карапузу-пратаганісту гэтай біяграфіі споўнілася восем гадоў. У гэтай двойцы нараджаецца ягоная малодшая сястрычка, падвойваючы сваім прыходам колькасць сястрычак і дасемяраючы (ад лічбы 7) колькасць дзяцей Дарагіх Глебавых Таты Яўгена і Мамы Любові. Праз пэўны час таксама споўнілася, але гэты разам ужо 12 гадкоў – і, усё яшчэ несамастойна, але ўжо з уніяцкасвятарскай сям'ёй, пераязджае Глеб у райцэнтр. Там ходзіць-і-ходзіць у школу нумар 14, таксама сярэднюю, і ў Польскі клуб, дзе знаёміцца з яшчэ адной культурай, ці мовай. У 2005 годзе сканчае школу з не надта заслужаным срэбным медалём і паступае на філфак БДУ. Гэтым разам ужо больш самастойна, але яшчэ пад вялікім уплывам старэйшага і вялікага брата Лявона, за што яму будзе ўдзячны аж да смерці. Адпаведна пераязджае ў Мінск. Вучыцца слаба, больш засяроджваючы ўвагу на пазнаванні сталічнага жыцця і новых, вельмі значных для ягонай будучыні сябрах.

Чарговы выпадак Глебавага лёсу, сказы пра які варта выдзеліць абзацам, – гэта эміграцыя, слова, якое, на шчасце, ужо губляе найбольш змрочныя і цяжкія элементы сваёй семантыкі. З 2006 году жыве ў Кракаве і мае гонар-абавязак быць пазачасовым універсітэцкім калегам адной персоны, чыё імя надта сціплае для назвы праспекту сталіцы.

Дзякуючы Алене Пятровіч-Лянкевіч і клавіятуры без кірылічнага алфавіту ў дадзеным тэксце можа быць ужытае яшчэ адно слова: перакладчык. Да Вас, Каханы Чытачу, належыць неручное права афарбоўкі гэтага слова якімі заўгодна прыметнікамі.

Чытайце таксама

Вольга Бабкова

Вольга Бабкова

Гісторык, архівыстка, пісьменніца

Юрый Вінічук

Юрый Вінічук

Украінскі пісьменнік, журналіст, містыфікатар, укладальнік анталогіі гатычнай літаратуры

Жан Жыраду

Жан Жыраду

Французскі празаік, драматург і дыпламат, знакаміты стылістычнай вытанчанасцю і паэтычнай фантазіяй

Георг Гайм

Георг Гайм

Нямецкі паэт, празаік, драматург, ключавая постаць ранняга экспрэсіянізму

1517