№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Юрка Гаўрук

Юрка Гаўрук
Юрка Гаўрук (1905–1979) – паэт і перакладчык. Пераклаў на беларускую мову шэраг твораў Ў. Шэкспіра: драму “Антоній і Клеапатра” (1982), камедыі “Сон у летнюю ноч” (1925) і “Канец – справе вянец” (1964), трагедыі “Гамлет” (1935, 1964), “Кароль Лір” і “Атэла” (1954).

У 1928 г. выдаў першую беларускую перакладную анталогію “Кветкі з чужых палёў”, куды ўвайшлі перакладзеныя з ангельскай мовы творы Дж. Г. Байрана, П. Б. Шэлі, А. Тэнісана, Г. Лангфэла, Ў. Ўітмэна, з нямецкай – Ф. Шылера, Г. Гайнэ, Т. Кёрнэра, з французскай – В. Гюго, Ш. Леконта дэ Ліля, Ш. Бадлера, П. Верлена, А. Тэр’е, з італьянскай – Ф. Пэтрарку, Дж. Кардучы, А. Нэгры, з польскай – А. Міцкевіча, У. Бранеўскага. Некаторыя з гэтых перакладаў у перапрацаваным выглядзе ўвайшлі ў кнігу “Агні ў прасторах” (1975). Апроч гэтага, кніга змяшчае пераклады асобных санетаў Ў. Шэкспіра, урыўкаў з трагедыяў “Гамлет”, “Атэла”, “Кароль Лір”, камедыяў “Канец – славе вянец” і “Сон у летнюю ноч”, творы Р. Бэрнса, Ё. В. Гётэ, венграў Б. Балашы, Д. Бержэні, Ш. Кішфалудзі, рускіх А. Пушкіна, В. Брусава, С. Ясеніна, Дзм. Кедрына, украінцаў П. Тычыны, М. Рыльскага, Ул. Сасюры, Л. Украінкі, армяніна Г. Эміна. У 1969 г. выдаў зборнік “Іскры з крэменя”, куды ўвайшлі пераклады твораў А. Пушкіна, А. Міцкевіча, балады Ф. Шылера, якія пасля былі таксама надрукаваныя ў зборніку твораў Ф. Шылера, што выйшаў у серыі “Скарбы сусветнай літаратуры”, а таксама ў зборніку “Балады” Шылера (1981). Пераклады Ю. Гаўрука ўвайшлі ў зборнік яго паэзіі “Узвіхраны ветразь”, што выйшаў у 1990 г.

У 1976 годзе выйшаў раман Э. Хэмінгуэя “І ўзыходзіць сонца (Фэст)”, а ў 1977 годзе – аўтабіяграфічны раман “Дачка Урагану” аўстралійскай пісьменніцы Катарыны Сусанны Прычард. Двойчы выходзілі навэлы А. Маруа ў перакладзе Ю. Гаўрука: “Падарожжа ў нябыт і яшчэ 24 навелы” (1974) і “Навелы” (1996; серыя “Школьная бібліятэка”). Пераклаў таксама творы Ж.-Б. Мальера, Я. Шварца (“Снежная каралева”).

Адзін з перакладчыкаў зборніка паэзіі Э. Геворга “Песні Арменіі” (1972), двухтомнай анталогіі “Украінская савецкая паэзія” (1975), зборніка “Лірыка” Дж. Г. Байрана (1989).

Пераклады Ю. Гаўрука друкаваліся ў “Даляглядах”: верш “Паэзія” Ул. Бранеўскага (1975), вершы П. Варанько (1976), Б. Алейніка (1977), апавяданне “За што?” Л. Талстога і балада “Парука” Ф. Шылера (1978), навэлы А. Маруа і апавяданні Р. Інанішвілі, Г. Гогічайшвілі (пераклаў з грузінскай мовы разам з Т. Цулукідзэ, 1979).

Аўтар зборніка артыкулаў “Ступень адказнасці” (1986), дзе апроч усяго іншага закранаюцца пытанні перакладазнаўства.

У анталогіі М. Скоблы “Галасы з-за небакраю” прадстаўленыя пераклады Ю. Гаўрука з ангельскай (Ў. Шэкспір, Дж. Байран, П. Шэлі), французскай (Ш. Леконт дэ Ліль), нямецкай (Ф. Шылер), украінскай (П. Тычына, М. Рыльскі) моваў.

Чытайце таксама

Павел Шыдэл

Павел Шыдэл

Польскі паэт, празаік, рэдактар.

Яўгенія Пфляўмбаум

Яўгенія Пфляўмбаум

Беларуская паэтка

Джэфры Чосэр

Джэфры Чосэр

Енс Ёханэс Ёргенсэн

Енс Ёханэс Ёргенсэн

Дацкі паэт, празаік і публіцыст.

2043