№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Якуб Лапатка

Якуб Лапатка

Нарадзіўся 16 верасня 1944 году ў вёсцы Аўсюкова Расонскага раёну Віцебскай (тады Полацкай) вобласці. Скончыў вясковую беларускую дзесяцігодку. Спецыяльнасць перакладчыка атрымаў на іспанскім факультэце Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моваў. Дваццаць гадоў працаваў настаўнікам у наваполацкай сярэдняй школе №5, дзе стварыў вучнёўскі гурток перакладчыкаў на беларускую мову. Некаторыя дзіцячыя пераклады друкаваліся ў перыёдыцы. Склаў першы іспанска-беларуска-рускі слоўнік для школьнікаў. Надрукаваў саматугам, некалькі гадоў слоўнік ужываўся вучнямі і настаўнікамі Беларусі.

У 1993 годзе па запрашэнні Саюзу перакладчыкаў Фінляндыі быў на стажыроўцы ў Хельсінках. Скончыў пяцісеместравы курс фінскай мовы і дыялекталогіі ў Хельсінскім універсітэце, куды, пасля адпаведных экзаменаў, быў прыняты адразу на апошні, пяты курс.

Некалькі гадоў працаваў у Хельсінскім універсітэце, выкладаў беларускую мову на факультэце славістыкі. Працаваў у бюро перакладчыкаў. Неаднаразова атрымліваў стыпендыі для перакладу фінскай літаратуры на беларускую. Усяго выдаў шэсць кніг перакладаў на беларускай мове і некалькі на рускай.

Пераклады друкаваліся у розных альманахах і часопісах.

Сярод аўтараў – Мігель дэ Сэрвантэс, Рафаэль Альберці, Мігель Эрнандэс, Томас Мур, Катры Вала, Арва Турціяйнэн, Вэё Мэры, Міка Валтары, Пэнтці Хаанпяя, Маю Ласіла, Вяйнё Лінна.

Не выдадзеная на беларускай мове ”Калевала”, пераклад якой скончаны ў 2008 годзе, а таксама граматыка фінскай мовы для беларусаў ды іспанска-беларускі слоўнічак.

Пераклады Якуба Лапаткі:

1987 – 1989: вершы Катры Валы, Ласі Сінканэна, Арва Турціяйнэна, апавяданні Пэнтці Хаанпяя ды Мартці Ларні (штогоднік “Далягляды”).
2002 – 2006: вершы Катры Валы, урыўкі з раману “Дон Кіхот” М. Дэ Сэрвантэса, урыўкі з раману “Сінухе егіпцянін” фінскага класіка Міка Валтары, “Калевала” – руны 1, 6, урыўкі з раману “Невядомы салдат” Вяйнё Лінны, якога лічаць сумленнем фінскай нацыі (штогоднік ANNUS ALBARUTHENICUS (Год беларускі) Villa Sokrates, Польшча).

Наступныя творы выдадзеныя асобнымі кнігамі:

Маю Ласіла. Басяк з таго свету. Мінск, Мастацкая літаратура, 1990.
Пентці Хаанпяя. Боты дзевяці салдат. Мінск, Мастацкая літаратура, 1994.
Марві Яла. Дзівосная ноч (казачная аповесць). Мінск, Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр, 1994.
Маўна Койвісто. У школе і на вайне (успаміны). Мінск, Энцыклапедыкс, 2003.
Вэйо Мэры. Маршал Фінляндыі Карл Густаў Манэргейм. Мінск, 2004.
Міка Валтары, Сінухе егіпцянін. Мінск, 2006.

Апрача таго, зроблены першы поўны наўпросты пераклад эпасу “Калевала” (Леанід Бельскі на рускую мову перакладаў з моваў-пасярэдніцаў, Яўген Цімчанка на ўкраінскую – таксама).

Урыўкі друкаваліся ў газеце “Наша ніва” ў чэрвені 2008 г. і ў часопісе “Дзеяслоў” (№ 3 за 2009 год). Асобнай кнігай пакуль не выдадзена.

Чытайце таксама

Ігар Паглазаў

Ігар Паглазаў

Беларускі паэт. Пайшоў з жыцця ў 13 гадоў

Гюнхільд Эехаўг

Гюнхільд Эехаўг

Нарвежская пісьменніца, паэтка і выкладчыца.

Тэадор Нарбут

Тэадор Нарбут

Гісторык, археолаг, інжынер, бібліяфіл, апантаны даследчык гісторыі роднага краю

Серж Гензбур

Серж Гензбур

Французскі паэт, кампазітар, аўтар і выканаўца песняў, актор і рэжысёр

2959