№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Янка Брыль

Янка Брыль

Пісьменнік і перакладчык Янка Брыль (1917–2006) нарадзіўся ў Адэсе. Вядомы як перакладчык з рускай, украінскай і польскай моваў.

Асобнай кнігай выйшаў пераклад Янкі Брыля аповесці для дзяцей Марыі Канапніцкай “Пра гномаў і сіротку Марысю” (першае выданне – 1957, перавыданне – 1984), а таксама “Тумба з мыса Добрай надзеі” А. і Ч. Цанткевічаў (1971, пераклаў разам з Н. Брыль), “Рэпартаж з пустога поля” В. Яжджынскага (1972), “Прыгоды ў Цюцюрлістане” В. Жукроўскага (1973, пераклаў разам з Н. Брыль), “Уральскія казкі” П. Бажова (1975), зборнік польскіх апавяданняў “Сад” (1982).

Пераклады Янкі Брыля ўвайшлі ў зборнік “Ад Буга да Одры: Апавяданні польскіх пісьменнікаў” (1969, пераклаў творы Я. Івашкевіча, Л. Кручкоўскага, Т. Ружэвіча, Ю. Кавальца, Э. Брыля), у зборнік “Рука друга: Апавяданні ўкраінскіх савецкіх пісьменнікаў” (1973), у зборнік твораў Э. Ажэшкі “Выбранае” (1975), М. Ю. Канановіча “Імёны любові” (1976), у кнігу апавяданняў А. Каспровіча (1978). Зрабіў паасобныя пераклады твораў Л. Талстога, К. Паўстоўскага, А. Чэхава, М. Горкага.

У “Даляглядах” выходзілі пераклады Янкі Брыля апавядання “Сыны” Т. Ружэвіча і “Непрычасаных думак” С. Е. Леца (1975), “Матыльда” Я. Гушчы (1978), апавяданняў Т. Новака, Б. Чэшкі, С. Р. Дабравольскага (1980), навелаў К. Філіповіча (1986), апавядання “Дым” М. Канапніцкай (1984). У “Крыніцы” быў надрукаваны пераклад Янкі Брыля “Апавядання з сабакам” Я. Івашкевіча (1993, №1).

У анталогіі М. Скоблы “Галасы з-за небакраю” змешчаныя пераклады Янкі Брыля з польскай (А. Міцкевіч) і рускай (І. Бунін) моваў.

Чытайце таксама

(Фрыдрых фон Гардэнберг) Наваліс

(Фрыдрых фон Гардэнберг) Наваліс

Нямецкі пісьменнік, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў нямецкага рамантызму

Эдгар Алан По

Эдгар Алан По

Амерыканскі паэт, навэліст, журналіст, філосаф, крытык, заснавальнік дэтэктыўна-фантастычнага жанру ў літаратуры

Тэадор дэ Банвіль

Тэадор дэ Банвіль

Французскі паэт, драматург, літаратурны крытык і журналіст

Серж Гензбур

Серж Гензбур

Французскі паэт, кампазітар, аўтар і выканаўца песняў, актор і рэжысёр

1655