№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Руслан Равяка

Руслан Равяка
Нарадзіўся 8 кастрычніка 1975 году ў Баранавічах. Скончыў Магілёўскі тэхналагічны ўніверсітэт, паводле адукацыі — інжынер-механік абсталявання харчовай прамысловасці. 16 гадоў працаваў інжынерам на Баранавіцкім мясакансервавым камбінаце, шмат гадоў супрацоўнічаў з газетай “Наша Ніва”. Цяпер працуе журналістам у баранавіцкім незалежным тыднёвіку “Intex-Press”. Жыве ў Баранавічах.

На беларускую мову пераклаў апавяданні Станіслава Лема “Уранавыя вушы” і Вітальда Вірпшы “Смецце”, раман Сяргея Пясецкага "Жыццё раззброенага чалавека" (ARCHE 5-2014). Разам з Уладзем Маруцікам пераклаў раман Сяргея Пясецкага “Каханак Вялікай Мядзведзіцы” (нявыдадзены).

Чытайце таксама

Эмілі Бронтэ

Эмілі Бронтэ

Ангельская паэтка, празаік. У яе гонар названы кратар на Меркурыі

Ян Мілчак

Ян Мілчак

Славацкі аўтар апавяданняў, радыё і тэатральных п'ес, а таксама казак

Жоржы ды Сэна

Жоржы ды Сэна

Партугальскі празаік, паэт, драматург, крытык, эсэіст, перакладчык

Таня Малярчук

Таня Малярчук

Украінская пісьменніца. Паводле ўласнага прызнання, “ці то кабета, ці то празаік”

1830