№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Джэк Керуак (Jack Kerouac)

1922 - 1969

Джэк Керуак
Амерыканскі пісьменнік, прадстаўнік Біт-пакалення.

Большую частку жыцця правёў, блукаючы па Амерыцы або седзячы дома ў маці. Краіна няспынна змянялася і вымушала шукаць сваё месца. Пошукі сэнсу прыводзілі то да эксперыментаў з наркотыкамі, то да засваення духоўных вучэнняў, такіх як будызм, то да падарожжаў па свеце.

У Нью-Ёрку, падчас навучання ў Калумбійскім універсітэце, Керуак пазнаёміўся з будучымі героямі сваіх раманаў — Нілам Кэсэдзі, Аленам Гінзбергам, Ўільямам Бероўзам. Кнігі Керуака часам называюць каталізатарам культуры 1960-х. Раман “У дарозе” выйшаў у 1957 г. Гэты твор шмат у чым аўтабіяграфічны: апісвае падарожжы па Злучаных Штатах і Мексіцы з Нілам Кэсэдзі, прататыпам персанажа Дзіна Марыярці. Раман часта ацэньваюць як вызначальны твор для пасляваеннага “разбітага” пакалення з яго джазам, паэзіяй і псіхаактыўнымі рэчывамі.

Поўную версію рамана аўтар скончыў у 1951 г. пасля трох тыдняў безупыннай працы, настукаўшы на друкарцы за 21 дзень 125 тысяч словаў. Паводле аповедаў пісьменніка, яго злавала неабходнасць увесь час устаўляць у машынку чыстыя аркушы. Тады ён склеіў мноства лістоў японскай паперы і выкарыстоўваў атрыманы шматметровы рулон для няспыннага друку. Пазней такі метад працы Керуак назваў “спантаннай прозай”.

Сем гадоў рукапіс адхілялі выдаўцы — яго лічылі недастаткова літаратурным. Але пасля выдання, нягледзячы на супярэчлівасць водгукаў, кніга хутка стала бэстсэлерам, “бібліяй” Біт-пакалення.

Чытайце таксама

Джэфры Чосэр

Джэфры Чосэр

Дэвід Герберт Лоўрэнс

Дэвід Герберт Лоўрэнс

Ангельскі празаік, паэт, драматург, эсэіст і літаратурны крытык

Рыку Коранэн

Рыку Коранэн

Фінскі пісьменнік. Нарадзіўся ў Турку. Дэбютаваў у 2003 годзе.

Святаслаў Альшэнка-Вільха

Святаслаў Альшэнка-Вільха

Літаратурны псеўданім украінскага паэта і празаіка, лёс якога пасля 1944 году невядомы

1087