№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

“Рускі Букер” склаў кароткі спіс

5 кастрычніка 2012

“Рускі Букер” склаў кароткі спіс
У ліку фіналістаў таксама Марына Ахмедава з кнігай “Дзённік смяротніцы. Хадзіжа”, Андрэй Дзмітрыеў з раманам “Селянін і тынэйджар” і Яўген Папоў з інтэрнэт-раманам “Арбайт, або Шырокае палатно”. Акрамя таго, на прэмію прэтэндуе пісьменніца Вольга Слаўнікава з раманам “Лёгкая галава”, якая ўжо атрымлівала “Рускага Букера” ў 2006 годзе за твор “2017”.

Журы прэміі ў 2012 годзе ўзначальвае крытык Самуіл Лур'е, які заявіў, што ўсе кнігі, якія прайшлі ў фінал, вельмі розныя, але ўсе яны расказваюць пра безабароннага і адзінокага чалавека ў сумным і небяспечным свеце. У журы таксама ўваходзяць пісьменнік і рэжысёр Павел Санаеў, празаік і крытык Раман Сенчын, генеральны дырэктар фонду “Пушкінская бібліятэка” Марыя Ведзяняпіна і пісьменнік Уладзімір Салімон.

Фіналістаў выбіралі з доўгага спісу з 24 твораў, сярод якіх былі раманы Дзмітрыя Быкава і Захара Прылепіна. Лаўрэат прэміі, якая ў 2012 годзе павялічыла прызавы фонд да 1,5 мільёна рублёў, будзе вядомы 4 снежня.

Летась была ўручаная прэмія “Рускі Букер дзесяцігоддзя”, якую пасмяротна прысудзілі Аляксандру Чудакову за раман “Ложится мгла на старые ступени...”
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

763